26 красавiка 2024, Пятніца, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ паставіла Беларусі Су-30СМ з французскім абсталяваннем

26
РФ паставіла Беларусі Су-30СМ з французскім абсталяваннем
СУ-30СМ

Стварыць уласныя аналагі Расея не змагла праз тэхналагічную адсталасць.

Расея паставіла Беларусі знішчальнікі чацвёртага пакалення Су-30СМ з французскім абсталяваннем, паведамляе lenta.ru са спасылкай на «Информационный навигатор».

Выданне звярнула ўвагу на здымак першай пары расейскіх самалётаў, што прызямліліся на беларускі аэрадром.

«Справа ў тым, што пры бліжэйшым і больш уважлівым разглядзе знішчальнікаў, што прызямліліся ў Баранавічах, можна было ўбачыць устаноўленыя на расейскія Су-30СМ французскія індыкатары на фоне лабавога шкла (ІЛС) Thales HUD 3022, вытворчасці кампаніі Thales», - піша «Информационный навигатор».

Выданне дадае, што на дастаўленых у Баранавічы Су-30СМ таксама ўстаноўлены французскія аднавосевы лазерныя гіраскопы і шматфункцыянальныя поўнакаляровыя вадкакрысталічныя дысплэі.

Партал піша, што стварыць уласныя аналагі Расея не змагла праз «тэхналагічную адсталасць».

Таксама на здымку з Су-30СМ у Беларусі можна заўважыць аднаго з расейскіх вайскоўцаў з сербскім (або перакуленым расейскім) сцягам на левым перадплеччы.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках