Улады ўзмацнілі блакаванне. Як заўсёды чытаць сайт Charter97.org
53- 18.11.2019, 9:19
- 102,005
Падчас «выбараў» беларускія ўлады ўзмацнілі незаконнае блакаванне нашага сайта.
Нагадваем вам спосабы абыходу блакавання.
Каб заўсёды чытаць «Хартыю-97», усталюйце на смартфон праграму Intra або 1.1.1.1.
Свет не стаіць на месцы. Найлепшыя навукоўцы, інжынеры, дызайнеры стварылі новыя праграмы, якія дазваляюць абыходзіць дзяржаўную цэнзуру ў інтэрнэце.
Ніжэй апісаныя самыя простыя спосабы чытаць «Хартыю-97» на смартфоне або кампутары.
Раскажыце пра іх сваім сябрам, сваякам і калегам, як чытаць наш сайт.
Навучыце абыходзіць блакаванне бацькоў, прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Падзяліцеся гэтай інфармацыяй на сваіх старонках у сацсетках.
Як чытаць сайт «Хартыя-97» на смартфонах
Усталюйце праграму Intra або 1.1.1.1. Працэс усталявання зойме пару хвілінаў.
Intra
1. Зайдзіце ў Play Маркет (Google Play) https://play.google.com/ і ўвядзіце ў радок пошуку: Intra. Націсніце на выяву праграмы або на гэтую спасылку ў браўзары вашага смартфона: https://play.google.com/store/apps/details?id=app.intra&hl=en_US.
Пасля гэтага адкрыецца старонка праграмы ў Google Play.
2. Націсніце на кнопку Install або Усталяваць (у залежнасці ад моўнай версіі). Праграма спампуецца і загрузіцца аўтаматычна цягам некалькіх хвілінаў.
3. Знайдзіце выяву Intra сярод усталяваных на вашым смартфоне праграмаў і націсніце на яе. Праграма запусціцца. Ва ўсплылым акне (калі яно з'явіцца) націсніце Дазволіць або Allow.
4. Перасуньце паўзунок каля слова Адключана направа. Слова павінна змяніцца на Уключана.
5. Чытайце сайт «Хартыя-97» у вашым браўзары.
1.1.1.1
1. Зайдзіце ў Play Маркет (Google Play) https://play.google.com/ і ўвядзіце ў радок пошуку: 1.1.1.1. Націсніце на выяву праграмы або на гэтую спасылку ў браўзары вашага смартфона: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.cloudflare.onedotonedotonedotone.
Пасля гэтага адкрыецца старонка праграмы ў Google Play.
2. Націсніце на кнопку Install або Усталяваць (у залежнасці ад моўнай версіі). Праграма спампуецца і загрузіцца аўтаматычна цягам некалькіх хвілінаў.
3. Знайдзіце выяву 1.1.1.1 сярод усталяваных на вашым смартфоне праграмаў і націсніце на яе. Праграма запусціцца. Ва ўсплылым акне (калі яно з'явіцца) націсніце Ok.
4. Перасуньце паўзунок каля слова Адключана направа. Слова павінна змяніцца на Падключана.
5. Чытайце сайт «Хартыя-97» у вашым браўзары
Як чытаць Charter97.org на кампутары або ноўтбуку
Усталюйце пашырэнне Browsec, якое дазваляе адкрываць заблакаваныя сайты ў самых папулярных у Беларусі браўзарах – Chrome, Firefox, Yandex і Opera. Працэс усталявання зойме пару хвілінаў.
Зайдзіце на сайт https://browsec.com/, націсніце сінюю кнопку «Install BROWSEC for free».
2. На адкрытай старонцы націскаеце на кнопку Дадаць / Усталяваць / Add / Install (у залежнасці ад мовы і вашага браўзара), ва ўсплылым акне націскаеце Дадаць / Add, потым Оk.
3. Націскаеце на выяву Browsec у правым верхнім куце акна браўзара (яна выглядае як шэры глобус), ва ўсплылым акне націскаеце кнопку Protect me. Глобус павінен змяніць колер на зялёны.
4. Чытайце сайт «Хартыя-97».