26 красавiка 2024, Пятніца, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фальсіфікатары запусцілі ў Менску выбарчую «карусель» і баяцца выкрыцця

13
Фальсіфікатары запусцілі ў Менску выбарчую «карусель» і баяцца выкрыцця
ФОТА: REUTERS

Без «каруселі» ўчасткі для галасавання былі б амаль пустымі.

Рух «За свабоду» паведамляе, што іх назіральнікаў выдаляюць за тое, што тыя робяць сваю працу. Напрыклад, падчас датэрміновага галасавання з выбарчых участкаў Менскай Усходняй акругі №107 выдалілі пецярых назіральнікаў, паведамляе afn.by.

Яны проста выконвалі сваю працу, мяркуюць у руху «За свабоду», чые назіральнікі паведамлялі аб сур'ёзных парушэннях падчас выбараў. Прадстаўнікі руху «За свабоду» фіксавалі чатырохразовае завышэнне прыходу выбаршчыкаў на пяці ўчастках акругі і заяўлялі пра шасціразовую фальсіфікацыю прыходу на ўчастку №565.

Назіральнікі чатырох выбарчых участкаў для праверкі фактаў парушэння выклікалі праваахоўнікаў. Але міліцыянты адмаўляліся выконваць свае службовыя абавязкі і пагражалі назіральнікам адміністрацыйнай адказнасцю за ілжывы выклік, паведамляе тэлеграм-канал «Кампрамат Беларусь».

Напрыклад, назіральнік участка №568 Андрэй Рогаў выклікаў міліцыянта, каб той правёў праверку магчымага перавышэння прыходу ў 6,5 разоў. Праваахоўнік, які прыбыў на месца, заявіў, што паведаміць вынікі праверкі ўжо пасля выбараў, пасля чаго на Рогава склалі пратакол за абразу старшыні ўчастковай камісіі і вывелі з выбарчага ўчастка.

Вядома, што акрамя Рогава з участкаў выдалілі і іншых назіральнікаў: Яўгена Балтрамуна - за фота пломбы выбарчай скрыні, Уладзіміра Шылу - за размову з міжнароднымі назіральнікамі, Алега Корбана - на просьбе праўладных назіральнікаў, Ганну Толчыкаву - за перадачу інфармацыі пра фальсіфікацыі журналістам.

Лідар руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч патлумачыў, чаму адбываюцца масавыя выдалення назіральнікаў: «Назіральнікаў выдаляюць праз іх актыўнасць, і жаданне пазбавіцца ад сведкаў: з'явілася інфармацыя, што запусцілі чарговую выбарчую «карусель».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках