27 красавiка 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раскрылі таямніцу загадкавага збудавання ў лясах Шатландыі

4
Навукоўцы раскрылі таямніцу загадкавага збудавання ў лясах Шатландыі

Руіны былі знойдзеныя прыкладна за 30 кіламетраў на поўнач ад Глазга.

Археолагі з брытанскай урадавай арганізацыі Forest and Land Scotland заявілі пра тое, што ім удалося раскрыць прызначэнне загадкавага будынка XVIII стагоддзя, руіны якога былі знойдзены ў лясах Шатландыі. На думку даследчыкаў, гэта мог быць нелегальны завод для вытворчасці віскі, паведамляе zn.ua.

Руіны былі знойдзеныя прыкладна за 30 кіламетраў на поўнач ад Глазга. Усяго навукоўцы знайшлі сляды двух каменных сядзіб, якія размяшчаліся на адлегласці 200 метраў адна ад адной і паміж якімі працякаў ручай.

Падчас даследавання навукоўцы правялі лазернае сканаванне будынкаў і аднавілі іх 3D-копіі. У кожным з іх былі знойдзеныя цагляныя печы, якія выкарыстоўваліся для сушкі збожжа. Абедзве печы былі раскіданыя, таму даследнікі злучылі іх выявы для таго, каб узнавіць тое, як гэтыя прыстасаванні выглядалі раней.

На думку навукоўцаў, будынкі, вядомыя як Wee Bruach Caoruinn і Big Bruach Caoruinn, выкарыстоўваліся для вырабу, захоўвання і наступнага продажу віскі ў Глазга. У той час гэта з'яўлялася незаконным, а на вытворчасць соладавага ячменю (традыцыйны інгрэдыент шатландскага віскі) накладваўся высокі падатак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках