25 красавiка 2024, Чацвер, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маладэчне па дарозе з клуба дадому знік хлопец

10
У Маладэчне па дарозе з клуба дадому знік хлопец
ГЛЕБ ПУCКОЎ
ФОТА ПАДАДЗЕНАЕ: ПРА «АНЁЛ»

Яго цела знайшлі ў вадаёме.

Завершаны вышук 19-гадовага жыхара Маладэчна, які ў ноч на нядзелю пайшоў з начнога клуба і знік. Праз два дні пошукаў валанцёры знайшлі яго цела, паведамілі tut.by ў пошукавым атрадзе «Анёл».

Уначы 6 кастрычніка, прыкладна а 03.00, маладзён выйшаў з бара Black Fox на вуліцу Касманаўтаў і адправіўся дадому ў прыгарад, вёску Вытрапаўшчына. Але ні дома, ні па месцы вучобы ў менскім каледжы ён так і не з'явіўся.

Два дні валанцёры выязджалі на месца, шукалі сведкаў і правяралі мясцовасць. У другой палове дня 7 кастрычніка ягонага цела знайшлі ў вадаёме ў парку Перамогі ў цэнтры Маладэчна.

У атрадзе выказваюць спачуванні родным і блізкім загінулага. Магчыма, хлопец патануў - але дакладную прычыну смерці будуць высвятляць экспэрты.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках