Мікалай Статкевіч пра Ярмошыну: Навошта лаяць халуя, калі ёсць гаспадар?
31- 4.10.2019, 19:43
- 38,953

Уся лукашэнкаўская выбарчая сістэма - гэта набор халуёў.
Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч адказаў на пытанне пра «выбары» ў Беларусі.
- Уся наша выбарчая сістэма - гэта набор халуёў. Знізу даверху. Які сэнс лаяць халуя, калі ёсць гаспадар? Не будзе гэтага халуя - будзе іншы. Ва ўсім вінаваты гаспадар.
Трэба прымусіць гэтага чалавека вярнуць нам выбары. Зрабіць гэта вельмі проста: тры працэнты на вуліцах, і не адзін дзень.
Калі сістэма пачне развальвацца, ён сам прыбяжыць дамаўляцца, каб заслужыць прабачэнне.