25 красавiка 2024, Чацвер, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Жыхары Маладзечна масава выйшлі на сустрэчу са Статкевічам

19
Відэафакт: Жыхары Маладзечна масава выйшлі на сустрэчу са Статкевічам
Мікалай Статкевіч

У горадзе праходзіў пікет збору подпісаў.

Сёння ў Маладзечне прайшоў пікет збору подпісаў у падтрымку актывістаў «Народнай Грамады».

Падчас пікету збору подпісаў лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч правёў сустрэчу з жыхарамі горада, паведамляе карэспандэнт Charter97.org з Маладзечна.

На ацэнку палітыка, агучаную ў каментары Charter97.org, «на сустрэчы ўвесь час прысутнічалі больш за 70 чалавек, а калі ўлічваць тое, што людзі прыходзілі і сыходзілі, то гэтая лічба нашмат большая і можна сапраўды казаць пра тое, што людзі масава ішлі пачуць Статкевіча».

Жыхароў Маладзечна хвалявалі пытанні малога заробку ў горадзе. Людзей сталага веку - нізкая пенсія і магчымае падвышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын. На пікет для збору ўлады задзейнічалі не менш за 20 супрацоўнікаў у цывільным, якія стаялі па перыметры мерапрыемствы. Двух у цывільным з камерамі, якія адкрыта перашкаджалі правядзенню акцыі і спрабавалі здымаць палітыка ва ўпор, Мікалай Статкевіч прымусіў пакінуць пікет.

«Мы пранікаем ва ўсе пласты грамадства адначасова. На такія сустрэчы прыходзяць нават тыя людзі, якія не карыстаюцца інтэрнэтам і даведаюцца аб мерапрыемстве адзін ад аднаго. Я ведаю з досведу і іншых гарадоў, што там пасля нашых пікетаў і сустрэчаў доўга не сціхаюць дыскусіі, мне пачынаюць пісаць незнаёмыя людзі і прасіць зноў прыехаць. Мы рэальна бударажым правінцыю», - распавёў Charter97.org Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках