«Калгаснай дыктатуры - баста!»: апазіцыя ў цэнтры Мінска
3- 27.10.2019, 20:27
- 31,089

Агітацыйная кампанія ўбіраецца ў сілу.
Ва ўсім Менску сёння прайшлі перадвыбарчыя пікеты кандыдатаў у дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», паведамляе прэс-служба кампаніі.
Сцягі з «Пагоняй» і сімволікай ЕЗ луналі на станцыях метро «Плошча Перамогі», «Інстытут культуры», «Пушкінская» і «Спартыўная», а таксама каля чыгуначнага і аўтавакзала. Актывісты грамадзянскай кампаніі размаўлялі з менчукамі, раздавалі агітацыйныя матэрыялы.
Пікет на вуліцы Бабруйскай ператварыўся ў мітынг. Яго ўдзельнікі гучна перыядычна скандавалі самы папулярны лозунг гэтай восені «Калгаснай дыктатуры - баста!», а жыхары горада дзяліліся сваімі праблемамі і пакідалі подпісы за закрыццё АЭС у Астраўцы.