У Менску на Кальварыйскай гарэла «Карона»
8- 25.10.2019, 21:01
- 33,569
(Абноўлена) З вокнаў гіпермаркета ішлі клубы дыму.
25 кастрычніка а 20.30 сталі паступаць паведамленні ад чытачоў аб задымленні ў гандлёвым цэнтры «Карона» на вуліцы Кальварыйскай у Менску.
Відавочцы паведамілі, што з гандлёвага цэнтра эвакуіравалі наведвальнікаў.
Калі ратавальнікі прыбылі на месца, з памяшкання ішоў дым.
Афіцыйная прадстаўніца Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Марына Фанда распавяла tut.by, што ў краме загарэлася печ. Узгаранне ліквідавалі.
«20:40 усё ліквідавана. Печка ў хлебабулачным цэху. Спрацавалі сістэмы абвесткі і пажаратушэння: усе пакінулі будынак, шкода будзе мінімальнай. Пацярпелых няма», - паведамілі ў прэс-службе МНС.