25 красавiка 2024, Чацвер, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ў істэрыцы: знятая кандыдатка ад «Еўрапейскай Беларусі» Паліна Шарэнда-Панасюк

76
Лукашэнка ў істэрыцы: знятая кандыдатка ад «Еўрапейскай Беларусі» Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк

Чаго спалохаліся ўлады?

Сёння Берасцейская акруговая выбарчая камісія зняла з удзелу ў «выбарах» кандыдатку ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнду-Панасюк.

Пра гэта сайту Charter97.org паведаміў Андрэй Шарэнда, давераная асоба кандыдаткі ад «Еўрапейскай Беларусі».

Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк стала вядомай дзякуючы яркаму выступу на беларускай тэлевізіі, у якім запатрабавала ад Аляксандра Лукашэнкі сысці.

Агітацыйныя пікеты кандыдаткі ад «Еўрапейскай Беларусі» былі надзвычай папулярныя ў Берасці: на іх кожны дзень прыходзілі сотні людзей.

Відэа гістарычнага пасяджэння выбарчай камісіі зняў вядомы берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін:

Андрэй Шарэнда распавёў Charter97.org падрабязнасці пра зняццё кандыдаткі «Еўрапейскай Беларусі»:

- Тое што цяпер адбываецца з уладамі - гэта панічны страх. Па-першае, яны спалохаліся таго, што дапусцілі ў эфір відэазварот Паліны Шарэнды-Панасюк. Па-другое, на нашыя агітацыйныя пікеты кожны з гэтых 4 дзён прыходзілі сотні людзей, мы раздалі на іх блізу 10 тысяч улётак - падтрымка была каласальнай.

Улады гэта ўбачылі - і пайшлі на беспрэцэдэнтны крок: з надуманых прычын адразу знялі з нас рэгістрацыю ў кандыдаты. Відаць, што загад паступіў зверху: неадкладна зняць, таму што мы для іх - сур'ёзная пагроза.

Галоўнае, да чаго яны «прычапіліся» - гэта наш выступ па тэлевізіі і нашы пікеты. Больш за ўсё іх напалохалі словы Паліны пра тое, што Лукашэнка - дыктатар, і ў Беларусі няма справядлівых выбараў. Фактычна нас і здымаюць за гэтыя словы. Гэта проста смешна: больш недарэчнай прычыны знайсці немагчыма.

Яшчэ ўчора ўвечары, калі патэлефанавалі Паліне і выклікалі яе на камісію, нам было вядома, што ў чыноўнікаў і міліцэйскага начальства ў Берасці, прайшоў вялікі «разнос» на тэму: як яны маглі дапусціць выхад у эфір выступу Паліны Шарэнды-Панасюк. Сёння на пасяджэнні камісіі ў вачах чыноўнікаў відавочна чытаўся страх і неразуменне - што рабіць далей?

Мабыць, яны надумалі зняць з сябе ўсякую адказнасць. Прозвішчы тых, хто прымаў пастанову, нам вядомыя: гэта Наумовец Тамара Уладзіміраўна, старшыня акруговай камісіі, і Капусціна Людміла Георгіеўна, намесніца старшыні акруговай камісіі.

Мы абскардзім гэтую незаконную пастанову камісіі. Паводле закону, Паліна з'яўляецца кандыдаткай, і мы будзем далей праводзіць агітацыйную кампанію. Нашы агітацыйныя пікеты будуць трываць - і мы ўсіх на іх запрашаем. Барацьба прадаўжаецца!

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках