2 траўня 2024, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг: NATO нарошчвае падтрымку Украіны

4
Столтэнберг: NATO нарошчвае падтрымку Украіны
ЕНС СТОЛТЭНБЕРГ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Кіраўнікі вайсковых міністэрстваў дзяржаў Альянсу дамаўляюцца аб новых праграмах.

Кіраўнікі вайсковых міністэрстваў дзяржаў-чальцоў NATO маюць намер дамовіцца аб новых праграмах падтрымкі Украіны падчас сустрэчы на ўзроўні міністраў абароны ў Брусэлі, якая пачнецца ў чацвер.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, паведамляе карэспандэнт «Европейской правды».

У каментарах паведамлення медый аб тым, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спрабаваў перакласці на іншых хаўруснікаў выдаткі для падтрымкі Украіны, Столтэнберг запэўніў, што з боку NATO ніякіх скарачэнняў падтрымкі не прадбачыцца.

«Усе хаўруснікі - і ў Паўночнай Амерыцы, і ў Еўропе надаюць Украіне значную падтрымку», - падкрэсліў генеральны сакратар.

З боку NATO, нагадаў ён, практычная падтрымка Украіны надаецца праз траставыя фонды, праз дапамогу ў мадэрнізацыі ўзброеных сілаў, структур бяспекі, і ў выглядзе двухбаковых праграм дапамогі. Таксама цвёрдай застаецца палітычная падтрымка. «Мы зноў і зноў заяўляем, што не пагодзімся з незаконнай анэксіяй Крыма і што мы падтрымліваем тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», - падкрэсліў генеральны сакратар.

Столтэнберг паведаміў, што на міністэрскай сустрэчы 24-25 кастрычніка будзе разглядацца пытанне аб павышэнні ўзроўню практычнай падтрымкі.

«Мы будзем не толькі захоўваць, але і нарошчваць падтрымку, і цяпер мы знаходзімся ў працэсе павелічэння нашай падтрымкі для Украіны ў розных сферах, у тым ліку падтрымкі ўкраінскага вайскова-марскога флоту, і гэта будзе адным з пытанняў, якое мы будзем развязваць цяпер, на сустрэчы ў найбліжэйшыя два дні», - заявіў ён.

«Я заклікаю партнёраў дасягнуць гэтай дамоўленасці», - дадаў Енс Столтэнберг.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках