19 траўня 2024, Нядзеля, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы выдаткоўваюць амаль 700 млн даляраў у год на кампутары і праграмнае абсталяванне

12
Беларусы выдаткоўваюць амаль 700 млн даляраў у год на кампутары і праграмнае абсталяванне
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

На адпачынак за мяжой беларусы патрацілі ўдвая менш.

Беларусы расходуюць блізу 1,38 млрд рублёў у год на кампутары і праграмнае абсталяванне. Прычым рынак праграмнага забеспячэння ў краіне штогод расце - прыкладна на чвэрць. Паводле афіцыйнай статыстыкі, на адпачынак за мяжой летась беларусы патрацілі ўдвая менш - 780 млн рублёў. Вынікі даследавання пракаментаваў беларускі офіс «Битрикс24», паведамляе belmir.by.

У 2018 годзе ў Беларусі прадалі кампутарнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння на суму блізу 1,38 млрд рублёў. Большая частка продажаў (блізу 85 адсоткаў) прыпала на аптовыя схемы. У параўнанні з 2017 годам, беларускі рынак тэхнікі і праграмнага забеспячэння вырас на 28 адсоткаў, вынікае са звестак Белстата. І такая дынаміка можа захавацца.

«У рэспубліцы растуць продажы не толькі кампутарнага «жалеза», але і праграмнага забеспячэння. Беларусы сталі часцей плаціць за праграмы і паступова адмаўляюцца ад выкарыстання пірацкіх версій. Аналізуючы продажы нашых прадуктаў, мы заўважылі, што 40 працэнтаў карыстальнікаў нашага праграмнага забеспячэння знаходзяцца ў Менску, а на ўсе рэгіёны прыпадаюць пакінутыя 60 адсоткаў», - адзначае дырэктарка беларускага офіса «Битрикс24» Паліна Ганковіч.

Пераважна ў Беларусі купляюць бухгалтарскія праграмы, антывірусы, офісныя пакеты і вузкаспецыялізаванае праграмнае забеспячэнне. Развіццю рынку спрыяе стратэгія распрацоўшчыкаў выпускаць бясплатныя версіі праграм. Большасць карыстальнікаў пачынаюць менавіта з іх, а па меры неабходнасці падключаюць платныя функцыі.

«Мы бачым, што гэта мяняе рынак на прыкладзе прадукту «Битрикс24». Карыстальнікаў бясплатнай версіі ў нас больш. Але шмат хто з тых, хто сёння абслугоўваецца на бізнэс-тарыфах, «вырасталі» з яе. У нейкі момант нашы кліенты ўсведамляюць, што ім трэба больш карысных інструментаў, - тлумачыць Паліна Ганковіч. - А хтосьці застаецца з бясплатнай версіяй, якая прапануе шмат магчымасцяў для арганізацыі бізнэсу: стварэнне сайта, інтэграцыю з тэлефаніяй, кіраванне праектамі, улік дакументаў і іншае. Падобныя сцэнары назіраюцца і ў іншых вытворцаў праграмных прадуктаў».

Згодна ўнутранаму даследаванню «Битрикс24», сістэмы аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў больш актыўна выкарыстоўваюць ІТ-кампаніі і сфера аптовага гандлю. Пачынаюць плаціць за праграмнае забеспячэнне і фізічныя асобы. Як чакаецца, такая тэндэнцыя захаваецца і ў будучыні.

Што тычыцца кампутараў, то яны цяпер ёсць амаль у кожным доме. Паводле звестак Белстата, на 100 беларускіх сем'яў прыпадае 99 персанальных кампутараў, г.зн. прыкладна па адным на сям'ю.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках