19 траўня 2024, Нядзеля, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна - у лідарах краін з пазітыўным стаўленнем да ЕЗ

Украіна - у лідарах краін з пазітыўным стаўленнем да ЕЗ

Больш за ўсё прыхільнікаў ЕЗ у Польшчы і Літве.

Украіна ўваходзіць у лік лідараў краін унутры і за межамі ЕЗ, чыё насельніцтва ў пераважнай большасці станоўча ставіцца да Еўразвязу.

Як піша «Европейская правда», пра гэта сведчаць вынікі апублікаванага ў панядзелак апытання даследчага цэнтра Pew.

Цэнтр Pew апытаў людзей у 33 краінах аб тым, як яны ставяцца да ЕЗ - пазітыўна ці негатыўна. Грамадзяне ўсіх 14 апытаных краін блока далі агулам станоўчы адказ, прычым больш за ўсё прыхільнікаў ЕЗ у Польшчы (84%) і Літве (83%). У даследаванні адзначаецца медыянны паказчык.

На трэцім месцы ў добразычлівасці да ЕЗ - грамадзяне Паўднёвай Карэі (80%).

Украіна - чацвёртая сярод апытаных. Паводле даследавання, ва Украіне 79% рэспандэнтаў станоўча ставяцца да ЕЗ, нягледзячы на тое, што краіна не з'яўляецца чальцом блока.

Пры гэтым украінцы, якія дома размаўляюць толькі на ўкраінскай мове, найбольш станоўча ставяцца да Еўразвязу (88%).

У той жа час колькасць тых, хто гаворыць толькі на расейскай дома і станоўча ставіцца да ЕЗ, таксама значная (71%).

Колькасць прыхільнікаў сярод насельніцтва, які гаворыць на абедзвюх мовах і станоўча адносіцца да блоку, дасягае 74%.

Адзіныя дзве краіны, у якіх негатыўны погляд на ЕЗ пераважае над пазітыўным - гэта Расея (37% спрыяльна супраць 44% неспрыяльна) і Турцыя (34% спрыяльна супраць 56% неспрыяльна).

Паводле інфармацыі даследнікаў, Украіна разам з Ізраілем, Філіпінамі, Ліванам, Турцыяй, Паўднёвай Карэяй, Аргенцінай і Мексікай уваходзіць у лік краін, дзе доля насельніцтва са станоўчай ацэнкай ЕЗ вырасла ў параўнанні з 2013 годам, калі праводзілася папярэдняе апытанне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках