19 траўня 2024, Нядзеля, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ паведамілі яшчэ пра адзін збой на вайсковых вучэннях з Пуціным

13
СМІ паведамілі яшчэ пра адзін збой на вайсковых вучэннях з Пуціным
ПУСК ВЫСОКАДАКЛАДНЫХ КРЫЛАТЫХ РАКЕТ «КАЛІБР» (ФОТА: РІА «НОВОСТИ»)

На вучэннях «Гром-2019» ракеты «Калібр» былі запушчаныя з другой-трэцяй спробы.

На вучэннях стратэгічных ядзерных сіл «Гром-2019», заключным этапам якіх кіраваў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, адбылася яшчэ адна няштатная сітуацыя, пра якую раней не паведамлялася. Для запуску крылатых ракет «Калібр» спатрэбілася некалькі спробаў, у выніку была задзейнічаная рэзервовая сістэма запуску, паведамляе агенцтва РБК у панядзелак, 21 кастрычніка, са спасылкай на крыніцу, блізкую да сілавых структураў.

Запускі «Калібраў» праводзілі на вучэннях з караблёў «Татарстан» і «Град Свіяжск», распавёў суразмоўца РБК, патлумачыўшы, што пры гэтым тэставаліся сістэмы, якія дазваляюць скараціць час падрыхтоўкі да запуску «Калібру» з «блізу трох гадзін да 15 хвілін». «Але з першай каманды «Калібры» не сышлі», - прадоўжыў ён. Іншая крыніца пацвердзіла РБК, што ракеты «Калібр» былі запушчаныя з другой-трэцяй спробы.

Мінабароны РФ: «Няштатнай сітуацыі» не было

Вучэнні «Гром-2019» праходзілі з 15 да 17 кастрычніка. Раней стала вядома, што ў іх рамках атамны падводны крэйсер К-44 «Разань» запусціў толькі адну міжкантынентальную балістычную ракету Р-29Р з дзвюх. Няштатную сітуацыю магла выклікаць адмова некаторых сістэм субмарыны, праз якія праходзіць каманда аб пуску, паведамілі «Ведомости» са спасылкай на неназваных суразмоўцаў, блізкіх да міністэрства абароны РФ.

Пазней у Мінабароны пацвердзілі, што адна з ракет падлодкі «Разань» не была задзейнічаная ў навучальным удары. Гэта пастанова была прынятая пасля атрымання інфармацыі аб яе тэхнічным стане, растлумачылі ў міністэрстве, адзначыўшы, што скасаванне пуску не паўплывала на вынік вучэнняў. «Інфармацыя пра нібыта няштатную сітуацыю падчас стратэгічнага камандна-штабнога вучэння «Гром» не адпавядае рэчаіснасці», - заявілі ў міністэрстве.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках