19 траўня 2024, Нядзеля, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Расейскага расейца Валодзю Мулявіна мне давялося падымаць на вышыню

136
Лукашэнка: Расейскага расейца Валодзю Мулявіна мне давялося падымаць на вышыню

Дыктатар адзначыўся новай небыліцай у стылі «вершаў Быкава».

Пра гэта Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым, дзе падзякаваў яму за дапамогу ва ўсталяванні ў Менску помніка музыку Уладзіміру Мулявіну, паведамляе БелТА.

«Ваш падарунак - помнік - дарагога каштуе. Мы ўважліва ставімся да памяці Уладзіміра Мулявіна, падтрымліваем усю ягоную творчасць. Гэта наш агульны гонар - Валодзя Мулявін, якога я вельмі добра ведаў, з якім быў вельмі дружны. Пасля нацыяналістычнага ачмурэння (некалькі гадоў у Беларусі і гэта было) мне давялося яго як нашага, расейскага чалавека, падымаць на вышыню. Я проста беларусам сказаў, што гэты расейскі расеец навучыў нас размаўляць на беларускай мове.», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 136

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках