6 траўня 2024, панядзелак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады і радыё «Мінск» груба парушылі беларускае заканадаўства

25
Беларускія ўлады і радыё «Мінск» груба парушылі беларускае заканадаўства

Гаворка ідзе пра артыкул 76 Выбарчага кодэкса.

Як паведаміла Charter97.org юрыдычная служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», беларускія ўлады і радыё «Мінск» груба парушаюць беларускае заканадаўства, артыкул 76 Выбарчага кодэкса, які дазваляе давераным асобам кандыдата ў дэпутаты прадстаўляць інтарэсы кандыдата ва ўзаемадачыненнях з любымі дзяржаўнымі органамі.

«Давераныя асобы дапамагаюць кандыдату ў правядзенні выбарчай кампаніі, вядуць агітацыю за яго абранне, прадстаўляюць інтарэсы кандыдата ў камунікацыі з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі, выбарцамі, а таксама ў камісіях», - гаворыцца ў артыкуле 76 Выбарчага кодэкса.

Гэты артыкул быў груба парушаны ў выпадку з кандыдаткай у дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аксанай Юшкевіч і яе даверанай асобай, вядомай беларускай журналісткай Ірынай Халіп.

Ірыне Халіп адмовілі ў выступе на дзяржаўным радыё «Мінск» у якасці даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты. Пастанова, якая парушыла закон была прынятая пасля таго, як прадстаўнікі ўлады пачулі прозвішча журналісткі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках