27 красавiка 2024, Субота, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст Аслунд: У Расеі аўтарытарная клептакратыя

4
Эканаміст Аслунд: У Расеі аўтарытарная клептакратыя
АНДЭРСА АСЛУНД

Расейская эканоміка стагнуе.

Пра гэта Андэрс Аслунд, амерыканскі прафесар і спецыяліст ва Усходняй Еўропе, сказаў у інтэрв'ю часопісу НВ.

Ён таксама адзначыў, што вайна ва Украіне і санкцыі ЗША і ЕЗ штогод абыходзяцца Расеі ў 3-4% ВУП: «Давайце палічым. Расея падвысіла вайсковыя выдаткі на 2% ВУП з 2008 да 2016 год - гэта шмат. Фінансавыя санкцыі Еўропы каштуюць Расеі 1-1,5% у год. Крым - $5 млрд у год і Данбас прыкладна столькі ж. Гэта $10 мільярдаў у год. І гэта не вайсковыя выдаткі, а выдаткі адміністрацыі, пенсіі і інфраструктура. ВУП Расеі складае $1 трлн за 600 млрд у год. Гэта значыць 3-4% ВУП у год праз вайну ва Украіне і санкцый яны страчваюць, і эканоміка Расеі знаходзіцца ў стагнацыі. Рэальныя даходы насельніцтва за апошнія гады знізіліся на 13%. Пры гэтым у Расеі аўтарытарная клептакратыя. Кіраўніцтва краіны засяроджанае на назапашванні капіталу ў руках невялікай групы, усё гэта падобна на часы Брэжнева, толькі крадуць больш. Што пры гэтым робіць Пуцін? Ён збірае рэзервы. Сёння яны складаюць $530. млрд, але людзі ад гэтага нічога не маюць і жывуць яшчэ бядней».

Аслунд адзначыў, што Адзіная Расея страчвае падтрымку, а кіраўніцтва Федэральнай службы бяспекі РФ, гледзячы на «камерцыйныя поспехі» набліжаных да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна бізнэсоўцаў і топ-мэнэджараў дзяржкампаній, «адчувае несправядлівасць свайго, хай немаленькага, але непараўнальнага з найбліжэйшым колам даходу».

«Усё гэта робіць пазіцыю Пуціна даволі складанай. Ён не гатовы праводзіць рэформы, таму што гэта аслабіць яго аўтакратыю, але ён можа выйсці з Данбаса, і гэта аўтаматычна пазбавіць яго ад санкцый. Я ўпэўнены, што ён яшчэ не наважыў, што рабіць з Данбасам, але гэта адна з магчымасцяў, на якую ён відавочна глядзіць», - сказаў эканаміст.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці можа ЕЗ зняць санкцыі супраць РФ, эканаміст адзначыў, што ўважае гэта малаверагодным.

«Санкцыі - гэта вельмі інерцыйны працэс. У ЕЗ восем краін-сябраў выступаюць супраць санкцый у дачыненні да Расеі, і пяць з іх моцна супраць - Італія, Кіпр, Грэцыя, Вугоршчына і Аўстрыя. Пры гэтым дваццаць краін за санкцыі, асабліва Літва і Польшча. У такой сітуацыі санкцыі дакладна не адменяць», - заявіў Аслунд.

Нагадаем, паводле падліку агенцтва Bloomberg, за апошнія пяць гадоў эканоміка РФ страціла блізу 10% ВУП праз падзенне коштаў нафты і наступстваў анэксіі Крыма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках