27 красавiка 2024, Субота, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як падаражэлі кватэры ў самых танных новабудоўлях Менска

10
Як падаражэлі кватэры ў самых танных новабудоўлях Менска

Плюс $10 000 за 10 месяцаў.

Калі ў беларуса з'яўляюцца лішнія грошы, ён інвестуе іх у бетон. І фактычна ўсё правільна робіць, піша «Онлайнер». Калі фундаваць у будоўлю на стадыі катлавана, за год можна атрымаць 10% чыстага прыбытку. Усё таму, што людзі, навучаныя чужым горкім вопытам, аддаюць перавагу купляць гатовае жыллё, а не жыллёвыя аблігацыі. А тым, у каго выстарчае адвагі памяняць грошы на сумнеўныя паперкі забудоўшчыка, атрымоўваецца на гэтым добра і хутка зарабіць (вядома, калі будоўля будзе даведзеная да канца).

Гэта азы рынкавай эканомікі: патэнцыйны прыбытак высокі тады, калі высокія рызыкі. Таму няма нічога дзіўнага ці несправядлівага ў тым, што пасля ўводу ў эксплуатацыю кошт кватэр у новабудоўлях імкліва ўзлятае. Але заўсёды цікава даведацца, на колькі. І гэтыя лічбы часам шакуюць.

У пачатку года журналісты сабралі топ-10 самых танных менскіх новабудоўляў. Тады кватэру ў некаторых з іх можна было набыць за $40 тысяч. Цяпер многія дамы з таго спісу здадзеныя ў эксплуатацыю, і, вядома, такіх коштаў вы там ужо не знойдзеце.

Жылы дом «Пальма»: + $10 тысяч за 10 месяцаў

Жылыя дамы «Пальма-1» і «Пальма-2» у складзе комплексу «Менск Мір» ніколі не лічыліся асабліва бюджэтнымі, але 10 месяцаў таму ў іх прадаваліся недарагія «двухпакаёўкі» еўрафармату (асобная спальня і кухня, сумешчаная з гасцёўняй) плошчай 44 -45 кв. м і коштам ад $59 тысяч. Сёння, калі дамы здадзеныя ў эксплуатацыю, аб такіх коштах можна забыцца. Гатовая «еўрадвухпакаёўка» плошчай 44,7 кв. м каштуе ўжо на $10 тысяч даражэй. Яна выстаўленая на продаж за $68 500, і гэта без усялякіх апгрэйдаў, у камплектацыі «голы газасілікат».

Мы не ведаем, за колькі ўласнік набыў гэтую кватэру, але відавочна, што пасля здачы ў эксплуатацыю яе рынкавы кошт істотна вырас.

ВК «Брэсцкі»: + $15 тысяч, але з рамонтам

Маналітны дом у 3-м завулку Зубачова, які ўваходзіць у склад ЖК «Брэсцкі», нядаўна быў здадзены ў эксплуатацыю. Цяпер у ім прадаецца «ўтульная сонечная «еўрадвухпакаёўка» з рамонтам». Рамонт як рамонт: ламінат, плітка ў санвузлах, міжпакаёвыя дзверы МДФ. Агульная плошча кватэры - 48,5 кв. м. Нам невядома, якім коштам набыў яе ўласнік і колькі грошай выдаткаваў на рамонт, але цяпер яна выстаўленая на продаж за $70 000, а 10 месяцаў таму «двухпакаёўкі» аналагічнага метражу ў недабудаваным яшчэ доме прадаваліся за $55 200.

«Даступнае жыллё» ў Сцяпянцы: + $10 500 наогул без прычын

А гэты варыянт прымушае сумнявацца ў тым, што цэнаўтварэнне наогул неяк залежыць ад гатоўнасці жылля. Дзесяць месяцаў таму забудоўшчык дома 10 б па вул. Карвата прадаваў у ім ужо гатовыя кватэры: кошт кожнай 45-метровай «аднапакаёўкі» складаў $49,5 тысяч. Нядаўна ў аб'явах з'явіўся аналагічны варыянт, але ўжо на $10,5 тысяч даражэйшы. З «частковым рамонтам», фота якога не прыкладаецца, і паметкай «тэрмінова».

Забудоўшчык і сам з задавальненнем павысіў кошты, калі дом быў здадзены ў эксплуатацыю: на стадыі будаўніцтва кватэры прадаваліся па $800 за «квадрат», а ў гатовым доме «аднапакаёўкі» ўжо каштавалі па $1100. Але ў аб'яве, прыведзенай вышэй, кошт «квадрата» ўжо падскочыў да $1333.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках