«Белавія» правядзе аднадзённы распродаж квіткоў
17- 15.10.2019, 19:59
- 26,648
Распродаж адбудзецца заўтра.
Беларускі авіяперавозчык наважыў парадаваць усіх падарожнікаў і анансаваў распродаж білетаў паводле спецыяльных тарыфаў, паведамляе інтэрнэт-выданне vandrouki.by.
Калі пройдзе распродаж? Заўтра 16 кастрычніка з 9:30 да 23:59.
Даты палётаў: з 1 лістапада да 10 снежня і з 15 студзеня да 29 лютага.
Купіць квіткі можна будзе на сайце Белавія.
Напрамкі і цэны за палёт туды-назад з Менска (у еўрах):
Мілан - 97;
Рым - 110;
Барселона - 91;
Прага/Будапешт - 87;
Ларнака/Жэнева/Тэль-Авіў - 93;
Парыж - 122;
Лондан - 100;
Брусэль/Варшава - 69;
Вільня - 43;
Гановер - 95;
Бэрлін - 90;
Франкфурт - 113;
Стакгольм - 85;
Хельсінкі - 80;
Талін - 76;
Рыга - 65;
Мюнхен - 107;
Краснадар/Сочы/Санкт-Пецярбург - 55;
Тбілісі - 84;
Батумі - 72;
Баку - 124;
Кіеў - 73;
Калінінград - 35;
Ерэван - 110;
Ашхабад - 104;
Масква Дамадзедава - 39;
Масква Жукоўскі - 29.