27 красавiка 2024, Субота, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пеп Гвардыёла: Гішпанія становіцца аўтарытарнай дзяржавай

1
Пеп Гвардыёла: Гішпанія становіцца аўтарытарнай дзяржавай
ПЕП ГВАРДЫЁЛА
ФОТА: AFP

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» выступіў з заявай.

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Хасэп Гвардыёла выступіў з заявай пасля вынясення прысудаў 12 каталонскім палітыкам, абвінавачаным у арганізацыі рэферэндуму пра незалежнасць у 2017 годзе. У панядзелак было абвешчана, што вярхоўны суд Гішпаніі асудзіў каталонскіх сепаратыстаў да сур'ёзных тэрмінаў пазбаўлення волі – ад 9 да 13 гадоў, паведамляе pressball.by.

«Сваёй пастановай Вярхоўны суд Гішпаніі арганізаваў прамую атаку на правы чалавека, у тым ліку права на свабоду сходаў і дэманстрацыяў, права на свабоду самавыяўлення і права на справядлівы суд. Гэта непрымальна ў Еўропе XXI стагоддзя. Гішпанія становіцца аўтарытарнай дзяржавай, якая выкарыстоўвае антытэрарыстычныя законы для таго, каб называць нязгодных злачынцамі. І нават для пераследу мастакоў, якія патрабуюць свабоды самавыяўлення.

Людзі, асуджаныя сёння, прадстаўляюць большасць палітычных партый і найбольш важныя грамадскія структуры ў Каталоніі. Ні ў каго з чальцоў гішпанскага ўрада не хапіла смеласці для таго, каб развязаць гэты канфлікт праз дыялог і павагу. Яны выбралі рэпрэсіі ў якасці адзінага адказу.

З боку Гішпаніі гэта не ксенафобія або эгаізм. Улады проста выкарыстоўваюць сілу, каб абмежаваць разнастайнасць. Мы не перастанем змагацца, пакуль рэпрэсіі не будуць спыненыя і не будзе выкананае наша права на самавызначэнне, як гэта было зроблена ў Шатландыі і Квебеку.

Мы патрабуем дэмакратычнай пастановы ад урада Гішпаніі. Чаго мы просім? Гішпанія, давайце сядзем і пагаворым. Мы просім міжнародную супольнасць аказаць ціск на іх урад, каб яны ўмяшаліся ў гэты канфлікт і знайшлі палітычныя і дэмакратычныя пастановы», – цытуе газету «Marca» sport24.ru.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках