27 красавiка 2024, Субота, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прыдумалі беспахмельны алкаголь

20
Навукоўцы прыдумалі беспахмельны алкаголь

Спіртное будзе выклікаць пачуццё ап'янення, аднак пахмелле пасля яго не надыдзе.

Прафесар Дэвід Нат, які ўзначальвае аддзяленне нейрапсіхафармакалогіі Імперскага каледжа Лондана, апавёў, што ён і ягоныя калегі выйшлі на фінішную прамую ў стварэнні алкаголю, які не выклікае пахмелля.

Паводле сцвярджэння распрацоўнікаў, сінтэзаванае імі спіртное будзе выклікаць пачуццё ап'янення, аднак пахмелле пасля яго не надыдзе. Акрамя таго, беспахмельны алкаголь не робіць таксічнага ўздзеяння на пячонку і іншыя органы.

Дэвід Нат апавядае, што шлях да беспахмельнага алкаголю пачаўся ў 1983 годзе, калі ён – яшчэ быўшы аспірантам – адкрыў антыдот, які прадухіляе ап'яненне. На гэты час ён знайшоў спосаб пазбавіцца толькі ад непрыемных пабочных эфектаў, захоўваючы пры гэтым здольнасць спіртнога ап'яняць.

На прылаўкі крамаў і ў бары вынаходніцтва Ната патрапіць не раней, чым пройдзе фармальную працэдуру праверкі і сертыфікацыі – на гэта звычайна сыходзіць блізу трох гадоў, але ў гэтым выпадку працэс можа задоўжыцца з прычыны незвычайнасці адкрыцця, паведамляе vm.ru са спасылкай на The Guardian.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках