26 красавiка 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шулер або арыстакрат?

60
Шулер або арыстакрат?

Навошта Лукашэнка адгадаваў пазногаць на мезенцы?

Калі прыгледзецца да фота, апублікаванага Зяленскім у Твітэры, відаць адрослы пазногаць на мезенцы Лукашэнкі. Адкуль у патрыярхальнага беларускага кіраўніка такая любоў да манікюру? Вывучыўшы, што на гэты конт пішуць у сеціве, UDF.BY сабраў наступныя версіі.

1) Для ўскрыцця лістоў, запячатаных сургучам, калі пад рукой няма нажа. З гэтай мэтай гадавалі пазногці на мезенцы арыстакраты яшчэ ў XVII стагоддзі: астатнія пальцы патрэбныя для махання шпагай, а мезенец – самы непатрэбны. Хм, хто ж піша Лукашэнку запячатаныя сургучам лісты, распячатванне якіх ён не мог бы даверыць прэс-службе?

2) У Францыі XVII–XVIII стагоддзяў шляхта гадавала пазногці на мезенцы, таму што грукаць у дзверы было непрыстойна, а вось паскрэбці пазногцем, каб спытаць дазволу ўвайсці – самае тое. Так і ўяўляем, як Лукашэнка скрабецца ў крамлёўскія дзверы да Пуціна...

3) У XX стагоддзі пазногцем на мезенцы пазначалі прыналежнасць да крымінальнага свету. Гэта прыкмета аўтарытэтнасці: важныя зэкі не працавалі, што дазваляла ім даглядаць за пазногцямі. Можа, кіраўнік адчувае сябе як у турме на сваёй пасадзе? Не можа сысці, не ведае, на каго пакінуць Беларусь...

4) У 1970-я гады амерыканскія наркаманы з пазногця нюхалі какаін. Тыя, хто меў пільную патрэбу, адмяралі дозу парашку, насыпаючы на пазногаць мезенца. Гэта было зручна і канспіратыўна. У выніку нават з'явілася мера какаіну «nail» («пазногаць»). Хм, ці не таму Зяленскі і Лукашэнка былі такія вясёлыя ў Жытоміры?

5) Доўгі пазногаць на мезенцы (звычайна левай рукі, але калі мужчына ляўшун, то правай) неабходны «каталам» – картачным шулерам. Пры выкананні падману здыму («вольта»), пазногаць выкарыстоўваецца для закладкі пры падзеле картаў. Усе астатнія, убачыўшы гэта (доўгі пазногаць) у дзяцінстве ў дваровых кампаніях, таксама гадавалі гэты самы пазногаць у перайманне старэйшым таварышам. У многіх звычка засталася да гэтага часу... Цяпер вы разумееце, як у Лукашэнкі атрымліваецца так доўга выбіваць датацыі ў Расеі?

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках