27 красавiка 2024, Субота, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці мужчына абліў гаручай вадкасцю судовага выканаўцу

У Берасці мужчына абліў гаручай вадкасцю судовага выканаўцу

Берасцейца абурыла, што ў яго спаганяюць запазычанасці па штрафах ДАІ.

Раніцай 9 кастрычніка ў кабінет судовых выканаўцаў аддзела прымусовага выканання Берасцейскага раёна ўвайшоў жыхар раёна 1950 г. н. з чорным пакетам у руках, паведамляе «Брестская газета».

Мужчына стаў абурацца, што ў яго спаганяюць запазычанасці па не выплачаных штрафах за адміністрацыйныя правапарушэнні (па лініі ДАІ), а потым рэзка дастаў пластыкавую бутэльку і пачаў абліваць празрыстай вадкасцю аднаго з судовых выканаўцаў, ягонае працоўнае месца і падлогу.

У Берасці мужчына абліў гаручай вадкасцю судовага выканаўцу (фота, дададзенае відэа)

Участковы Берасцейскага РАУС, які быў у кабінеце па службовых справах, адчуў характэрны для гаручай вадкасці пах і воклічы супрацоўніка АПВ, зрэагаваў імгненна і адвёў мужчыну ў бок. Нападнік быў затрыманы супрацоўнікамі Дэпартамента аховы.

У дачыненні да мужчыны распачатаЯ крымінальная справа на падставе ч.1 арт.366 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі), паведамляе СК. Найбліжэйшым часам следствам будзе разгледжанае пытанне аб прымяненні да яго меры стрымання.

Цяпер следчымі праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні для высвятлення ўсіх абставінаў здарэння. Для ўстанаўлення хімічнага складу вадкасці прызначаная экспэртыза.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках