21 лiстапада 2019, Чацвер, 17:50
Праўда пра «выбары»
Рубрыкі

Відэафакт: У Менску кіроўца Honda жорстка падрэзаў аўтамабіль гарадзенскай ДАІ

12
Відэафакт: У Менску кіроўца Honda жорстка падрэзаў аўтамабіль гарадзенскай ДАІ

Машына перабудоўвалася з адной паласы ў іншую.

У Менску легкавік падрэзала аўтамабіль ДАІ пры перабудаваная з трэцяй паласы ў першую. Відэа дарожнага інцыдэнту размясціў на сваім YouTube-канале карыстальнік Andrew B, піша tut.by.

Як відаць з запісу, усё адбылося на сталічнай вуліцы Леніна. Кіроўца Honda ехаў у крайняй левай паласе і, мяркуючы з усяго, павінен быў павярнуць налева на праспект Незалежнасці. Калі стрэлка ў дадатковай секцыі згасла, ён уключыў іншы паваротнік, выкіраваў направа, чамусьці выехаўшы ў першую паласу, па якой рухаўся службовы аўтамабіль з бартавым нумарам 533 (ДАІ Гародня), і прадоўжыў рух прама.

Пазбегнуць сутыкнення дапамагла рэакцыя супрацоўніка ДАІ. Пасля інцыдэнту міліцыянты не сталі пераследаваць парушальніка, спакойна павярнулі направа і з'ехалі.

Нагадаем, за стварэнне аварыйнай абстаноўкі прадугледжаны штраф ад пяці да дваццаці базавых адзінак (ад 127,5 да 510 рублёў) з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да двух гадоў або без пазбаўлення.