27 красавiка 2024, Субота, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зялёныя чалавечкі»: менскія кантралёры здзівілі пасажыраў

11
«Зялёныя чалавечкі»: менскія кантралёры здзівілі пасажыраў
ФОТА: TWITTER

Рэвізорам выдалі незвычайную зімовую форму.

На Twitter-старонцы Daily Minsk з'явілася фатаграфія рэвізораў пасажырскага транспарту ў зімовай уніформе. Нягледзячы на тое, што спецыяльнае форменнае адзенне ўвялі яшчэ мінулай зімой, яно дагэтуль здзіўляе менчукоў - асабліва сваім «вайсковым» колерам, паведамляе euroradio.fm.

Памочнік гендырэктара дзяржаўнага агенцтва «Мінсктранс» Зоя Лапатава здзіўляецца пытанню пра фірмовую вопратку:

«Ну так, гэта наша адзенне, у якое мы апранаем сваіх супрацоўнікаў. Ёсць і такія курткі, і спецыяльныя камізэлькі. Прычым у такіх фірменных куртках нашы рэвізоры хадзілі яшчэ мінулай зімой. Так што гэта не павінна быць ні для каго навіной. Увесь наш народ гэтую форму ўжо даўно «пераварыў». Не бачу ніводнай прычыны здзіўляцца».

Яна распавядае, што рэвізоры у грамадскім транспарце могуць працаваць і не ў фірмовай вопратцы. «Але часцей за ўсё гэта ў цалкам новага супрацоўніка, якому яшчэ не паспелі пашыць фірмовую вопратку. Ну, або калі куртка, напрыклад, брудная», - тлумачыць Зоя Лапатава.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках