18 снежня 2024, Серада, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International: Сітуацыя са свабодай прэсы ў Беларусі дасягнула свайго дна

8
Amnesty International: Сітуацыя са свабодай прэсы ў Беларусі дасягнула свайго дна

Беларускія ўлады павінны аднавіць доступ да сайта «Хартыя-97».

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International зрабіла афіцыйную заяву, якая рэзка асуджае парушэнні свабоды СМІ ў Беларусі.

«Сітуацыя са свабодай прэсы ў Беларусі дасягнула свайго дна», гаворыцца ў дакуменце.

У заяве, размешчанай на сайце міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International 31 жніўня, прыводзіцца інфармацыя аб блакаванні сайта Charter97.org, «справе БелТА» і папраўках у закон аб СМІ.

«Затрыманні журналістаў, цкаванне незалежных СМІ і новыя неапраўдана жорсткія папраўкі ў закон аб СМІ азначаюць што сітуацыя са свабодай прэсы ў Беларусі дасягнула свайго дна.

За мінулыя тыдні свабода слова ў Беларусі зазнала серыю сур'ёзных удараў, бо ўлады прадоўжылі свой крыжовы паход супраць журналістаў і незалежных СМІ. Нядаўнія захады, ужытыя беларускімі ўладамі, дэманструюць іх рашучасць ліквідаваць усякую крытыку ў краіне і пазбавіць народ Беларусі магчымасці свабодна атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі.

Раней сёлета ўрад заблакаваў доступ да вядучага апазіцыйнага сайту «Хартыя-97». Пасля гэтага галоўная рэдактарка сайта Наталля Радзіна, якая пражывае ў выгнанні ў Польшчы, атрымлівала пагрозы жыццю, якія, на яе думку, паступілі з Беларусі. Уведзеныя ў чэрвені заканадаўчыя папраўкі зрабілі больш жорсткімі абмежаванні ў працы інтэрнэт-СМІ. Гэтыя захады сталі прадметам шырокай крытыкі з боку міжнароднай супольнасці. Зусім нядаўна, паміж 7 і 10 жніўня, прынамсі 8 журналістаў былі арыштаваныя паводле падазрэння ў несанкцыянаваным доступе да матэрыялаў дзяржаўнага агенцтва навін БелТА.

Паводле звестак «Рэпарцёраў без межаў», умовы працы для незалежных СМІ ў Беларусі з'яўляюцца аднымі з самых рэпрэсіўных у свеце. Дзяржава ўвесь час пераследуе незалежных журналістаў і блогераў, крытычна настроеных у дачыненні да ўлады, і актыўна ўжывае ўсё больш рэпрэсіўнае заканадаўства для стварэння неабгрунтаваных абмежаванняў працы незалежных выданняў, што супярэчыць Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельніцай якога з'яўляецца Беларусь.

Беларускія ўлады павінны скасаваць неабгрунтаваныя абмежаванні для працы СМІ, як у інтэрнэце, так і па-за яго межамі. Улады павінны спыніць адвольна выбіраць журналістаў у якасці мішэняў для палітычна матываваных пераследаў. Улады павінны аднавіць доступ без абмежаванняў да сайта «Хартыя-97». Больш за тое, улады абавязаныя сачыць за тым, што чытачы і каментатары інтэрнэт-СМІ могуць свабодна атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю без страху рэпрэсій за абмеркаванне інфармацыі і ідэй і за доступ да іх», - гаворыцца ў заяве.

Як піша Amnesty International, сайт «Хартыя-97» - адзін з найстарэйшых і самых папулярных незалежных інтэрнэт-выданняў навін у Беларусі. Сайт асвятляе падзеі, якія часта застаюцца незаўважанымі дзяржаўнымі СМІ. У 2011 годзе галоўная рэдактарка Наталля Радзіна было арыштаваная на падставе сфабрыкаваных абвінавачванняў у арганізацыі масавых беспарадкаў. Яна была вымушаная бегчы з краіны пасля вызвалення з папярэдняга зняволення. З тых часоў яна жыве ў выгнанні і прадаўжае працаваць на сайце «Хартыя-97» з-за мяжы.

Без папярэджання, 24 студзеня 2018 года беларускія ўлады заблакавалі доступ да сайта «Хартыя-97». Інфармацыю аб гэтым пацвердзіў у сваім інтэрв'ю намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі, які не раскрыў канкрэтныя прычыны для блакавання і не патлумачыў, што можна зрабіць для таго, каб пастанова аб блакаванні была скасаваная.

У лютым праваабаронца з Віцебска Павал Левінаў распачаў спробу аспрэчыць блакаванне ў судах і выставіў пазоў супраць Міністэрства інфармацыі. У пазове Павел Левінаў запатрабаваў, каб улады аднавілі доступ да сайта, бо парушаюцца ягоныя правы на свабоду слова і на доступ да інфармацыі. 8 лютага суд Цэнтральнага раёна горада Менска адмовіўся разглядаць справу, паказаўшы, што яна не падпадае пад яго юрысдыкцыю. Левінаў падаў апеляцыю ў суд вышэйшай інстанцыі, аднак 29 сакавіка Менскі гарадскі суд зрабіў адпаведную заяву і адмовіўся разглядаць справу. Такім чынам, не застаецца інстанцый, у якіх можна было б аспрэчыць блакаванне сайта.

Галоўная рэдактарка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы інфармацыйнага рэсурсу праз рэзкае скарачэнне фінансавання.

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках