27 красавiка 2024, Субота, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International назвала Навальнага вязнем сумлення

1
Amnesty International назвала Навальнага вязнем сумлення
Аляксей Навальны

Расейскі апазіцыянер правёў за кратамі ў 2017-2018 гадах 120 дзён.

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны, затрыманы ў панядзелак, 24 верасня, адразу пасля выхаду са спецпрыёмніка, з'яўляецца «вязнем сумлення» і павінен быць неадкладна вызвалены. Пра гэта заявіла дырэктар маскоўскага прадстаўніцтва міжнароднай няўрадавай арганізацыі Amnesty International Наталля Звягіна, паведамляе DW.

Яна нагадала, што з сакавіка 2017 года палітыка арыштоўвалі шэсць разоў. Як вынікае са звестак праваабарончага медыяпраектаў «ОВД-инфо», заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) правёў за кратамі ў мінулыя два гады 120 дзён - удвая з лішнім разы больш, чым за папярэднія пяць гадоў. Акрамя таго, у 2014 годзе паводле справы кампаніі «Іў Рашэ» ён адбыў 242 дні хатняга арышту.

«Расейскім уладам варта неадкладна і безумоўна вызваліць яго і з вялікай павагай ставіцца да правоў на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у краіне», - падкрэсліла Звягіна.

Крыху менш за месяц таму, 27 жніўня, Цвярскі раённы суд Масквы прысудзіў Аляксея Навальнага да 30 дзён арышту паводле адміністрацыйнай справы ад 31 студзеня гэтага года, звязанай з акцыяй «Страйк выбарцаў».

Нягледзячы на затрыманне апазіцыянера, прыхільнікі Навальнага 9 верасня арганізавалі ў 83 гарадах Расеі акцыі пратэсту супраць павышэння пенсійнага ўзросту. У многіх гарадах, уключаючы Маскву і Санкт-Пецярбург, акцыі не былі ўзгодненыя з уладамі, затрыманні актывістаў пачаліся яшчэ за некалькі дзён да пратэстаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках