26 красавiка 2024, Пятніца, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Берліна ўзяла пад абарону Вярзілава і ягоных сваякоў

2
Паліцыя Берліна ўзяла пад абарону Вярзілава і ягоных сваякоў
ПЯТРО ВЯРЗІЛАЎ

Актывіст Pussy Riot праходзіць лячэнне ў Нямеччыне пасля падазрэнняў у атручванні.

У Берліне паліцыя ўзяла пад абарону ўдзельніка Pussy Riot і выдаўца «Медиазоны» Пятра Вярзілава, які праходзіць лячэнне ў Нямеччыне пасля падазрэнняў у атручванні. Аб гэтым піша газета Bild, гэтую інфармацыю «Медиазоне» пацвердзіла ўдзельніца Pussy Riot Надзея Талаконнікава, паведамляе «Дождь».

Акрамя Вярзілава пад ахову ўзялі ягоных сваякоў. Гэта адбылося пасля таго, як блізкія актывіста заўважылі невядомых людзей, што вядуць сачэнне за імі.

Праваахоўныя органы Нямеччыны ахоўваюць месца жыхарства блізкіх Вярзілава і суправаджаюць іх да дому. Таксама пад аховай знаходзіцца палата ўдзельніка Pussy Riot.

11 верасня Пятро Вярзілаў трапіў у таксікалагічнае рэанімацыйнае аддзяленне гарадской клінічнай лкарні імя Бахрушына ў Маскве. Ягоная дзяўчына Вераніка Нікульшына распавяла, што ён стаў губляць зрок, перастаў размаўляць і страціў здольнасць рухацца. Праз два дні Вярзілава перавялі ў таксікалагічную рэанімацыю інстытута імя Скліфасоўскага, там лекары назвалі ягоны стан перадінсультным.

15 верасня Вярзілава адправілі на лячэнне ў Берлін. У нямецкай клініцы Charite асноўнай версіяй таго, што здарылася з ім, назвалі атручэнне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках