У Расеі разбіўся знішчальнік МіГ-31
- 19.09.2018, 17:01
- 18,670
На борце знаходзілася двое пілотаў.
У сераду, 19 верасня, расейскі знішчальнік-перахопнік МіГ-31 пацярпеў катастрофу на тэрыторыі Ніжагародскай вобласці, паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ, паведамляе Інтэрфакс.
Паводле папярэдніх звестак вайскоўцаў, МіГ-31 упаў праз тэхнічную няспраўнасць, два пілоты паспяхова катапультаваліся.
«Палёт быў здзейснены без боекамплекта, самалёт упаў у бязлюдным месцы, разбурэнняў на зямлі няма», - заявілі ў расейскім вайсковым міністэрстве.
Паводле інфармацыі крыніцы ў аператыўным штабе, МіГ-31 выконваў вучэбна-трэніровачны палёт у раёне аэрадрома ў прыгарадзе населенага пункта Кулебакі.
На борце знаходзілася двое пілотаў - інструктар і курсант. Яны засталіся жывыя і ўжо выйшлі на сувязь.