Наталля Радзіна распавяла на канферэнцыі АБСЕ пра сітуацыю з беларускімі СМІ
2- 12.09.2018, 14:18
- 33,543
Сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі сёння крытычная.
Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна выступіла 11 верасня на канферэнцыі АБСЕ ў пытаннях чалавечага вымярэння, якая праходзіць у Варшаве.
Журналістка распавяла пра рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных СМІ ў Беларусі, праблемы працы медыяў у краіне і заклікала міжнародную супольнасць да салідарнасці. Прыводзім тэкст яе выступу цалкам:
- Сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі сёння крытычная.
24 студзеня сёлета ўлады Беларусі заблакавалі найбуйнейшы незалежны навінавы сайт «Хартыя-97». Аўдыторыя сайта на момант блакавання складала 2,5 мільёна ўнікальных наведвальнікаў кожны месяц. За апошнія паўгода ў сайта «Хартыі» было 4 мільёны ўнікальных наведвальнікаў - гэта значыць палова дарослага насельніцтва Беларусі. Больш за тое, паколькі сайт змагаецца з расейскай прапагандай, сёння ён заблакаваны ў Расеі на пастанову Генеральнай пракуратуры.
Адначасова ў Беларусі былі прыняты ў першым чытанні папраўкі ў закон аб СМІ, якія ўзмацняюць цэнзуру ў інтэрнэце, уводзяць абавязковую рэгістрацыю ўсіх каментатараў на сайтах, а таксама маюць на ўвазе блакаванне не толькі інтэрнэт-парталаў, але і сацыяльных сетак.
Цяпер у краіне ў масавым парадку пераследуюцца журналісты-фрылансеры, журналісты, якія працуюць на медыя, якія вяшчаюць з-за мяжы (напрыклад, тэлеканал «Белсат»), распачатыя крымінальныя справы супраць папулярных відэа-блогераў.
Нядаўна з надуманых абвінавачванняў былі праведзены ператрусы і арышты рэдактараў і журналістаў партала tut.by і агенцтва БелаПАН. Пасля гэтага ўзровень крытычнасці гэтых СМІ ў адносінах да ўлады і да гэтага не самы высокі знізіўся да нуля. Журналісцкая самацэнзура ўзмацнілася, як і прамая цэнзура.
У інтэрв'ю газеце «Вашынгтон пост» былы галоўны рэдактар «Европейского радио для Беларуси» Віталь Зыблюк пацвердзіў даўно вядомую інфармацыю, што ў незалежных СМІ Беларусі ёсць так званыя «куратары» з КДБ, якія праводзяць гутаркі з журналістамі.
Адказам на знішчэнне свабоды слова ў Беларусі павінны быць неадкладныя санкцыі з боку дэмакратычных дзяржаў. Аднак адбываецца адваротнае - кантакты краін Еўразвязу і ЗША з дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі становяцца толькі больш цеснымі. Значна ўзрасла фінансавая дапамога Еўразвязу дыктатуры. Толькі апошнім часам у рамках тэхнічнай дапамогі ЕЗ беларускія ўлады атрымалі больш за сотню мільёнаў еўраў.
Пры гэтым дапамога незалежным беларускім СМІ ўвесь час скарачаецца. Фонды, якія заяўляюць, што займаюцца падтрымкай дэмакратыі, на справе самым актыўным чынам падтрымліваюць дыктатуры. Атрымаць гранты беларускім незалежным СМІ сёння вельмі цяжка, хоць вядома, што GONGO, якія супрацоўнічаюць з уладай атрымліваюць яе рэгулярна.
Парадокс у тым, што рэзкае скарачэнне дапамогі незалежным медыя адбываецца на фоне гучных публічных заяў пра неабходнасць процідзеяння пуцінскай прапагандзе як неад'емнай часткі гібрыднай вайны.
Сёння праз рэзкае скарачэнне фінансавання праца сайта Сharter97.org знаходзіцца пад пагрозай. І гэта пры тым, што «Хартыя-97» працуе ўжо 20 гадоў і з'яўляецца лідарам сярод беларускіх незалежных медыя і мае велізарную аўдыторыю ў Беларусі, рэгіёне і свеце.
У адзін дзень з «Хартыяй-97» пра сур'ёзныя праблемы з фінансаваннем абвясціла расейская «Новая газета». Нядаўна была ва Украіне і ведаю, што праз адсутнасць нармальнага фінансавання з цяжкасцю выжывае крымскататарскі тэлеканал ATR. Як жа так? Вядучыя медыя ў Крыме, Беларусі і Расеі ўвесь час балансуюць на мяжы закрыцця ў той час, як вялікія палітыкі і дэмакратычныя фонды крычаць пра барацьбу з пуцінскай прапагандай. Я думаю, што са мной пагодзяцца таксама калегі з незалежных медыяў Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Казахстана і іншых краін постсавецкай прасторы, дзе яшчэ засталася незалежная прэса.
Сёння неабходна рабіць экстранныя захады, каб змяніць сітуацыю.
Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:
АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:
РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:
Назва банка:Bank Millennium S. A.
Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»
Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe
Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]