20 траўня 2024, панядзелак, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гомлем райпа змусіла прадавачак узяць у крэдыт лядоўні

2
Пад Гомлем райпа змусіла прадавачак узяць у крэдыт лядоўні
АРХІЎНЫЯ ФОТА

Такім чынам крама кампенсавала буйную «нястачу».

Прадаўцы сельскай крамы ў вёсцы Цагельні Галіна Анохава і Марына Марынчына звярнуліся ў незалежны прафзвяз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па юрыдычную дапамогу. Наймальнік (Цярухскі філіял Гомельскага райспажыўсаюза) прымусіў іх узяць у крэдыт дзве лядоўні і тэлевізар і пакінуць у краме ў кошт выплаты нястачы, піша гомельская «Весна».

Атрымліваецца, работніцы сельмага за 3 месяцы нагандлявалі сабе ў страту на 5100 ($2500) рублёў. Прадаўцы перакананыя, што іх віны няма і маюць намер бараніць свае інтарэсы ў судзе.

«Наша віна, - кажа Галіна Анохава, - толькі ў тым, што мы выконвалі загады свайго начальства, якое нават даведкі для банкаўскіх крэдытаў сфальсіфікавала, павялічыўшы удвая сумы нашага заробку. Цяпер я выплачваюць банку крэдыт, а аформленую на мяне лядоўню і тэлевізар начальства забрала на выплату нястачы».

«Пасля таго, як мы таварам кампенсавалі нястачу, нас звольнілі па пагадненні бакоў, хоць да гэтага артыкулам палохалі. Мы звольніліся яшчэ 31 ліпеня, а райпа да сёння не разлічылася з намі ў ліпеньскім заробку і не кампенсавала нявыкарыстаныя дні працоўных адпачынкаў», - скардзіцца прафзвязу Марына Марынчына.

Прававы інспектар працы прафзвяу РЭП Леанід Судаленка кажа, што паседжанне суда Савецкага раёна Гомеля на пазоў прадавачак ужо прызначанае на 19 верасня:

«У пазоўнай заяве мы просім спагнаць з райпа канчатковы разлік пры звальненні, сярэдні заробак за пратэрміноўку выплаты канчатковага разліку зыходзячы як раз з завышанай сумы, пазначанай у даведках для выдачы крэдытаў. Таксама мы паставілі перад судом пытанне аб вяртанні лядоўняў і тэлевізара з чужога незаконнага валодання. Пасля ўступлення прадавачак у прафзвяз мы не дапусцім шантажу нашых сяброў».

Леанід Судаленка падкрэсліў, што гэта не першая нястача ў Гомельскім райпа. Раней прадавачка Аляксандра Грамыка тут «зарабіла» 21 мільён доўгу за 2,5 месяца працы. А калі прафзвяз устаў на абарону прадавачкі, праўленне райпа заявіла, што атрымліваючы кансультацыі ад прававых інспектараў, матэрыяльна-адказныя асобы забудуць пра адказнасць і наймальнік ніколі не пазбавіцца ад такой заганы як нястача.

Прадаўцы сельскай крамы ў Сеўруках Анастасія Підарэнка, сёстры Лідзія і Вікторыя Лазарэнкі за 4,5 месяца нагандлявалі сабе ў страту на 3200 ($1680) рублёў.

«Прадаўцы правільна кажуць, калі райпа не можа навесці ў сябе парадак, навошта ім працаваць і так рызыкаваць. Наймальнік можа, вядома, прапанаваць работніку выплаціць нястачу, а работнік у сваю чаргу мае права ісці ў суд і даводзіць сваю невінаватасць», - адзначыў прафсаюзны юрыст.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках