З любоўю з Парыжа
1- ЛЕАНІД НАВІЦКІ
- 11.09.2018, 12:02
- 32,198
Чэмпіён Беларусі ў боксе з намі.
З Парыжа прыйшло віншаванне ад легендарнага актывіста беларускага Супраціву, чэмпіёна Беларусі ў боксе, кіраўніка аховы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, журналіста сайта Charter97.org у 2011-2014 гадах Леаніда Навіцкага.
- Усім прывітанне. Мяне клічуць Леанід Навіцкі. Шмат хто мяне памятае як актывіста руху «Зубр», як актывіста «Еўрапейскай Беларусі». Сёння я хачу павіншаваць выдатны сайт «Хартыя-97» з днём нараджэння. 20 гадоў гэты сайт нясе інфармацыю людзям у Беларусі ва ўмовах цкавання, ва ўмовах дыктатуры. Журналістаў «Хартыі» арыштоўвалі, збівалі, забілі заснавальніка сайта Алега Бябеніна, але сайт, нягледзячы ні на што, не знік і працягвае несці інфармацыю людзям.
Хачу павіншаваць усіх, хто любіць гэты сайт, хто мае дачыненне да стварэння і працы гэтага сайта з такім выдатным днём - днём нараджэння «Хартыі»! З любоўю з Парыжа.
Калі вам спадабаўся артыкул, Вы можаце падтрымаць сайт наступным чынам:
АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:
РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:
Назва банка:Bank Millennium S. A.
Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»
Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe
Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]