19 красавiка 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Варашкевіч: «Крама» аддае свой голас за «Хартыю»!

Ігар Варашкевіч: «Крама» аддае свой голас за «Хартыю»!
Ігар Варашкевіч
ФОТА: ONLINER.BY

Мы верым і ў гэтым наша праўда.

Лідар знакамітага беларускага рок-гурту «Крама» Ігар Варашкевіч даслаў віншаванне сайту «Хартыя-97» з 20-гадовым юбілеем.

- Паважаная Наталля Радзіна! Паважаныя супрацоўнікі інфармацыйнага партала «Хартыя-97»! Віншую вас з юбілеем. Усе гэтыя 20 год, вы і мы, гурт «Крама», існавалі разам. Мы атрымалі ад вас шмат дапамогі ў цяжкія для нас часы. І мы заўсёды аддаём свой голас за вас, ведаючы, у якой сітуацыі вы зараз апынуліся.

Так, гэтыя 20 гадоў былі і добрымі, і трагічнымі, але гэта жыццё. Самае галоўнае, што мы верым у перамогу дэмакратыі на тэрыторыі Беларусі. Мы ў гэта верым і ў гэтым наша праўда.

Жыве Беларусь! Віншую вас!

Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках