24 красавiка 2024, Серада, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На маршы

28
На маршы
НАТАЛЛЯ РАДЗІНА

Сайту «Хартыя-97» - 20 гадоў.

Charter97.org запрацаваў 11 верасня 1998 года, праз дзесяць месяцаў пасля абвяшчэння грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97».

20 гадоў... Так шмат усяго было за гэты час і так хутка ён праляцеў. Якраз палова майго жыцця. Часам я пытаюся ў сябе: навошта ўсё гэта? Можна ж было пражыць гэты перыяд інакш. Мець спакойную працу, дом, магчымасць жыць на радзіме са сваімі блізкімі і сябрамі. Але разумею, што ніякага іншага шляху быць не магло. Няма сёння ў Беларусі аніводнага кутка, куды можна ўцячы ад рэчаіснасці і паспрабаваць жыць, не заўважаючы паўсюдную хлусню, гвалт, крадзеж і беззаконне.

Я прыйшла ў «Хартыю» яшчэ зусім маладой журналісткай у 1998 гаду і адразу зразумела - гэта маё месца і мае людзі. Аб'яднала нас адно - моцнае і неўтаймаванае жаданне вырвацца з гнілога балота дыктатуры і жыць у нармальнай свабоднай краіне.

Рэпрэсіі, якія рушылі ўслед, крымінальныя справы, ператрусы, збіццё, турма, вымушаная эміграцыя - фактычна, глупства, довад таго, што мы ўсё робім правільна.

Самая вялікая і страшная наша страта - гэта Алег Бябенін. Боль ніколі не сыдзе, памяць застанецца назаўсёды, і справа, якую ён пачаў, будзе прадаўжацца.

Калі-небудзь, калі мы апынёмся нарэшце ў нармальнай свабоднай Беларусі, я назаву імёны ўсіх, хто будаваў «Хартыю». Гэта будзе вельмі доўгі спіс смелых і прыстойных людзей.

А сёння мяне вельмі радуе, што ў «Хартыю» прыходзяць працаваць маладыя хлопцы па 20-25 гадоў. Цяжка ўявіць, што, калі мы пачыналі, яны толькі нарадзіліся. І гэта новае пакаленне, якое вырасла за лукашызмам, сёння прагне свабоды гэтак жа, як і мы. Свабодная Беларусь для нас усіх - гэта не проста мара. Гэта мэта, якая прымушае дзейнічаць нават у самых цяжкіх варунках.

За гэтыя 20 гадоў мы набылі ў Беларусі ды ва ўсім свеце мільёны чытачоў, якія сталі для нас добрымі сябрамі. Усе гэтыя гады мы ішлі адной дарогай. Мы працавалі для вас, а вы падтрымлівалі нас, як маглі.

Калі нашу рэдакцыю чарговым разам распляжылі ў сакавіку 2010 года, супрацоўнікі спецслужбаў вынеслі ўсю тэхніку. Ужо на наступны дзень вы прынеслі нам новыя кампутары.

Памятаю, калі мяне збілі на плошчы 19 снежня 2010 года, калегі спрабавалі адвесці мяне да аўтамабіля хуткай дапамогі. Трэба было неяк прайсці праз шчыльную сцяну людзей, якія стаяць перад Домам ураду. Тут нехта сказаў «Гэта ж «Хартыя»! Людзі тут жа расступіліся, утварыўся калідор. Мы ішлі па ім, а людзі пляскалі... Як такое забудзешся?

Мы ўсе - і журналісты, і чытачы - рэальна крутыя. «Хартыю» паважаюць у свеце. Некалькі гадоў таму я была ў рэдакцыі газеты «Le Mond» у Парыжы. Французы распавядалі, як арганізаваная праца ў рэдакцыі. Яны былі ашаломленыя лічбамі наведвальнасці сайта «Хартыі» і ўвесь час паўтаралі адно слова «Неверагодна!»

Сёння, калі перад Charter97.org паўсталі новыя пагрозы, вы неадкладна адгукнуліся на наш заклік аб дапамозе. Мы бясконца ўдзячныя ўсім, хто падтрымлівае наш сайт, каб ён прадаўжаў працу. «Аб'яднанне ў дзеянні», - прынцып, адпаведна з якім стваралася «Хартыя-97».

Вядома, 20 гадоў - гэта велізарны тэрмін. Але мы ўсё яшчэ на маршы. На маршы, які, я веру, абавязкова прывядзе нас да нашай мары і мэты.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Charter97.org



Калі вам спадабаўся артыкул, Вы можаце падтрымаць сайт наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках