Фотафакт: У Берасці прайшла акцыя «Свабоду Хартыі-97!»
1- 11.07.2018, 12:20
- 37,048
У горадзе з'явілася інсталяцыя ў падтрымку незалежнага сайта.
У Берасці прайшла акцыя «Свабоду Хартыі-97!». Арыгінальныя графіці з'явіліся на вуліцы Будзёнага, паведаміў Charter97.org чытач.
«Гэта арыгінальная стрыт-арт інсталяцыя ў падтрымку «Хартыі-97» і ўсіх змагароў за свабоду Беларусі 21-га стагоддзя», - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS