18 снежня 2024, Серада, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-служба Еўракамісіі: Блакаванне інтэрнэт-сайтаў у Беларусі – парушэнне міжнародных абавязальніцтваў

Прэс-служба Еўракамісіі: Блакаванне інтэрнэт-сайтаў у Беларусі – парушэнне міжнародных абавязальніцтваў

У Менск прыбылі два камісары Еўразвязу.

З 21 да 22 чэрвеня з візітам у Менску знаходзяцца камісар ЕЗ у еўрапейскай палітыцы суседства і перамоваў наконт пашырэння Ёханэс Хан і камісар у лічбавай эканоміцы і грамадстве Марыя Габрыэль.

Камісары Хан і Габрыэль будуць удзельнічаць у дзясятым нефармальным дыялогу «Усходняга партнёрства» супольна з міністрамі замежных справаў і міністрамі, якія адказваюць за развіццё лічбавых тэхналогій, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Будуць абмяркоўвацца пытанні супрацоўніцтва ў галіне лічбавай эканомікі, кібербяспекі і распаўсюджвання электронных паслуг

Камісар Хан правядзе двухбаковыя сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных справаў Уладзімірам Макеем і міністрам сувязі і інфарматызацыі Сяргеем Папковым. У прэс-службе Еўракамісіі Charter97.org не патлумачылі, якія мэты ў гэтых сустрэчаў і якія будуць закранацца пытанні.

Камісар Габрыэль сустрэнецца з міністрам сувязі і інфарматызацыі Беларусі, каб абмеркаваць «магчымасці супрацоўніцтва ў лічбавай сферы і ў галіне кібербяспекі».

На пытанне карэспандэнта Charter97.org пра тое, ці можна сказаць, што ў Беларусі назіраецца плюралізм і незалежнасць СМІ (адзін з чаканых вынікаў «Усходняга партнёрства»), калі ў краіне заблакаваны найбуйнейшы незалежны сайт, у прэс-службе Еўракамісіі адказалі наступнае:

«Несумненна, мы чакаем паляпшэнняў у гэтай галіне. Тое самае тычыцца вяршэнства права і асноватворных свабодаў. ЕЗ выкарыстоўвае ўсе магчымасці, каб выказаць нашу заклапочанасць дзеяннямі беларускіх уладаў у сувязі з асноватворнымі свабодамі, у тым ліку свабодай слова і СМІ. ЕЗ прадаўжае нагадваць пра тое, што блакаванне інтэрнэт-сайтаў незалежных СМІ ўяўляе з сябе трывожную тэндэнцыю. Такія дзеянні з'яўляюцца парушэннямі міжнародных абавязальніцтваў, узятых на сябе Беларуссю, як Міжнародны пакт грамадзянскіх і палітычных правоў. ЕЗ неаднаразова заклікаў беларускія афіцыйныя ўлады забяспечыць бесперашкодны доступ да інфармацыі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках