У Менску з'явіліся налепкі «Я – Хартыя-97»
1- 24.05.2018, 15:39
- 21,894
Актывісты заклікалі да салідарнасці з заблакаваным у Беларусі сайтам.
Сёння на вуліцах Менска з'явіліся налепкі ў падтрымку заблакаванага ў Беларусі сайта Charter97.org. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускага нацыянальнага кангрэсу.
Налепкі «Я – Хартыя-97», расклееныя ў розных кутках Менска, заклікаюць да салідарнасці з заблакаваным беларускімі ўладамі незалежным сайтам.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна, і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS