19 снежня 2024, Чацвер, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы, якія працуюць за мяжой, павінны будуць даваць справаздачу пра працаўладкаванне

96
Беларусы, якія працуюць за мяжой, павінны будуць даваць справаздачу пра працаўладкаванне
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Беларусы, якія працуюць за мяжой, змогуць анлайн пацвердзіць працаўладкаванне за межамі краіны.

Сёння «палатка» прыняла новы скандальны дэкрэт пра «дармаедства». Беларусы, якія працуюць за мяжой павінны будуць пацвярджаць працаўладкаванне за межамі краіны, каб пазбегнуць трапленне ў спіс «дармаедаў».

Пры гэтым не ўсім патэнцыйным «дармаедам» трэба будзе прыходзіць у камісію, каб пацвердзіць статус занятага ў эканоміцы. Да прыкладу беларусы, якія працуюць за мяжой, змогуць анлайн пацвердзіць працаўладкаванне за межамі краіны, што дазволіць ім пазбегнуць траплення ў спіс «дармаедаў».

- Калі чалавек падасць дакумент пра тое, што ён працуе за мяжой, то ён будзе аднесены да занятых у эканоміцы. Будзе распрацаванае на адпаведных сайтах адпаведнае акно, дзе чалавек у электронным выглядзе можа паведаміць пра тое, што ён працуе ў Расеі ці іншай краіне. Гэтая практыка была і падчас дзеяння папярэдняга дэкрэта, яна вельмі добра сябе паказала, - заявіла міністарка працы Ірына Касцевіч.

Пацвердзіць працу за мяжой можна будзе, напрыклад, працоўнай дамовай, удакладніла міністарка. Пры гэтым для тых, хто апынуўся ў базе незанятых у эканоміцы, не будуць уводзіць абмежаванні, напрыклад, на выезд з краіны, дадала міністарка.

Нагадаем, 25 студзеня Лукашэнка падпісаў дэкрэт №1. У новы дэкрэт не ўвайшлі нормы аб збіранні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў. На месцах будуць створаныя спецыяльныя камісіі, якія будуць збіраць інфармацыю пра «дармаедаў».

Працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, аплачваюць па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць 100%-е забеспячэнне выдаткаў, наступныя камунальныя паслугі: гарачае водазабеспячэнне, газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў, цеплазабеспячэнне.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 1 студзеня 2019 года.

Нагадаем, што папярэдняя версія дэкрэту выклікала масавыя пратэсты сярод насельніцтва.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках