29 красавiка 2024, панядзелак, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - Пашыняну: Наогул, вы малайцы. Мы рады за вас

30
Лукашэнка - Пашыняну: Наогул, вы малайцы. Мы рады за вас
ФОТА: BELTA.BY

Раней дыктатар палохаў чыноўнікаў і «дэпутатаў» армянскімі пратэстамі: маўляў, «па адным нас пераб'юць».

Аляксандр Лукашэнка 14 траўня прыляцеў у Сочы на пасяджэнне Вышэйшай Еўразійскай рады. Там ён сустрэўся з Уладзімірам Пуціным, але яшчэ дагэтуль ён сустрэўся з новым кіраўніком урада Арменіі Ніколам Пашынянам, піша БелТА. Пашынян ужо паспеў сустрэцца з Пуціным.

«Я чакаў гэтай сустрэчы. Нам сапраўды варта пагаварыць. Наўрад ці мы канцэптуальна паспеем на кароткай назе абмеркаваць усе праблемы, якія ў свеце існуюць, вакол нас. Не думаю, што ў нашых стасунках ёсць ці будуць нейкія праблемы», - адзначыў Лукашэнка.

«Вельмі важна, каб вы ад мяне пачулі тое, што тычыцца Беларусі і нашага стаўлення да братняга армянскага народа і вашае Дзяржавы. Таму гэта вельмі важная сустрэча, - заявіў беларускі дыктатар. - Наогул, вы малайцы. Вы вельмі годна і правільна выйшлі з гэтай сітуацыі, вы гэта самі ўжо адчулі. Мы рады за вас».

Лукашэнка павіншаваў Пашынян з выбраннем на пасаду прэм'ер-міністра (у дзень, калі гэта адбылося, ён не віншаваў Пашыняна, але ў той жа час віншаваў з прызначэннем на аналагічную пасаду Дзмітрыя Мядзведзева) і заявіў, што Арменія можа «разлічваць на Беларусь, як і раней».

Раней Лукашэнка палохаў чыноўнікаў і «дэпутатаў» армянскімі пратэстамі: маўляў, «па адным нас пераб'юць».

Тым часам Пашынян адзначыў, што непакоіцца збліжэннем Беларусі і Азербайджана.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках