Максім Вінярскі трымае галадоўку
1- 10.05.2018, 12:06
- 14,457
Заўтра ў актывіста мінаюць 12 дзён адміністрацыйнага арышту.
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі трымае галадоўку ў ЦІП на Акрэсціна, паведаміў Charter97.org карэспандэнт з Менска.
Актывіст павінен заўтра выйсці на свабоду, але ўлады могуць паўторна выкарыстаць практыку падаўжэння адміністрацыйнага арышту, дадаўшы прысуджаныя раней «дні арышту».
Максім Вінярскі павінен быў выйсці на волю яшчэ 5 траўня, але актывіста пакінулі ў турме. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі сваякам палітыка, што ён даседжваў пяць з паловай дзён арышту, тыя, што засталіся ў яго пасля Дня Волі.
Тады ж стала вядома, што Максім Вінярскі абвясціў на знак пратэсту галадоўку.
Нагадаем, што 28 красавіка каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі, быў асуджаны судом Першамайскага раёну Менска на 7 дзён арышту. Актывіст 26 красавіка ўзяў удзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.