Як хлусяць лукашэнкаўскія прызначэнцы
43- 26.04.2018, 12:37
- 66,460
«Хартыя-97» адкрываецца нават у Страсбургу.
25 красавіка ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы абмяркоўвалася сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі. Еўрадэпутаты нагадалі беларускім «палатачнікам» аб блакаванні ў Беларусі сайта Charter97.org.
Але старшыня камісіі правоў чалавека і СМІ «палаты прадстаўнікоў» Андрэй Наўмовіч знайшоў, што адказаць. У якасці «доваду», што беларусам без абмежаванняў даступная любая інфармацыя, ён прапанаваў калегам з ПАРЕ асабіста ў гэтым пераканацца... не выязджаючы са Страсбурга, паведамляе «Еўрарадыё».
«Я неяк не заўсёды разумею, што сёння мы не атрымліваем у Рэспубліцы Беларусь, бо ў грамадзян Рэспублікі Беларусь, дастаткова інфармацыі. Паважаныя калегі, калі вы сёння пасля нашага пасяджэння, выйдзіце з гэтай авальнай залы, уключыце кампутар - вам даступная любая інфармацыя на любых сайтах, якія сёння ёсць у Рэспубліцы Беларусь. Хартыя, Еўрарадыё, Радыё Свабода, tut.by, Партызан, БелаПАН - што падабаецца, тое адкрывай, і чытай! І таму я неяк не разумею гэтых заўваг, якія сёння часам паступаюць», - заявіў у Страсбургу Андрэй Наўмовіч.
Нагадаем, 24 студзеня ў Беларусі быў заблакаваны найбуйнейшы незалежны навінавы сайт «Хартыя-97».