ФІЛЬМ. Максім Вінярскі: Калі я нічога не раблю - значыць, мяне ўсё задавальняе
3- 26.04.2018, 10:53
- 50,792
Ты адказны за тое, чаму не перашкодзіў.
Каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі сёння з'яўляецца рэкардсмэнам паводле колькасці адбыцця адміністрацыйных арыштаў (адбываючы па 10-15 дзён арышту ён у выніку за апошнія 10 гадоў адседзеў ужо больш за год у турме).
Мы прадстаўляем вашай увазе фільм, у якім Максім распавядае, што ім рухае і дае сілы вось ужо 20 гадоў заставацца актыўным удзельнікам беларускага Супраціву.
"Для мяне асабіста заўсёды было важнае пытанне адказнасці за тое, чаму ты не перашкодзіў. Адказнасці за тое, супраць чаго ты не выказваўся. Хто прымае зло без супраціву становіцца яго маўклівым суўдзельнікам. Менавіта таму для мяне не было вялікага выбару: рабіць ці не рабіць. Калі я нічога не раблю - значыць, мяне ўсё задавальняе.
Рэвалюцыя не бывае аднамомантавай. Сёння хтосьці гатовы паставіць плагін, каб патрапіць на заблакаваны сайт "Хартыя-97", заўтра хтосьці гатовы наклеіць улётку з нейкім заклікам, з тлумачэннем, што адбываецца ў краіне. Паслязаўтра той чалавек можа выйсці на масавае мерапрыемства, але пасля паслязаўтра ён сам пачне здзяйсняць дзеянні, якія стануць самым яркім выказваннем. Складана прадказаць, калі з кім гэта адбудзецца. Калі Ян Палах ездзіў у працоўныя лагеры студэнтам яшчэ ніхто не ведаў, што ягоныя дзеянні стануць сімвалам барацьбы за свабоду ў Чэхаславакіі і прывядуць потым да аксамітнай рэвалюцыі", - кажа Максім Вінярскі.