18 снежня 2024, Серада, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца камітэта Еўрапарламента ў абароне патрабуе неадкладна разблакаваць «Хартыю-97» у Беларусі

2
Кіраўніца камітэта Еўрапарламента ў абароне патрабуе неадкладна разблакаваць «Хартыю-97» у Беларусі
ГАННА ФАТЫГА

Еўрадэпутатка ад Польшчы Ганна Фатыга зрабіла заяву аб сітуацыі ў Беларусі.

Дэпутатка Еўрапарламента ад польскай партыі «Права і справядлівасць», кіраўніца Камітэта ЕП ў бяспецы і абароне і былы міністр замежных спраў Польшчы Ганна Фатыга салідарная з заблакаваным у Беларусі незалежным сайтам «Хартыя-97», асуджае забарону шэсця на Дзень Волі і звяртае ўвагу на пагрозы ад рэжыму Лукашэнкі.

Сайт Charter97.org прыводзіць поўны тэкст прэс-рэлізу, распаўсюджанага бюро еўрадэпутаткі Ганны Фатыгі:

- Метады правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у лютым 2018 года прыцягнулі ўвагу Еўрапарламента да гаротнага становішча правоў чалавека грамадзянскіх свабод і агульнай палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Пасля 1994 года свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі не праводзіліся. Нядаўна адбытыя выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пацвердзілі адсутнасць прыхільнасці рэжыму Лукашэнкі да фундаментальных прынцыпаў дэмакратыі. Нягледзячы на тое, што міжнародныя назіральнікі не запрашаліся, беларускія назіральнікі сабралі масавыя адназначныя сведчанні аб так званых «каруселях»: дзейнасці, накіраванай на завышэнне наведвальнасці праз шматразовае галасаванне.

Іншыя грубыя прыклады парушэння базавых прынцыпаў свабодных і дэмакратычных выбараў уключаюць у сябе забарону на рэгістрацыю апазіцыйных палітычных партый, перашкоды ў вылучэнні незалежных кандыдатаў і парушэнні пры назіранні за працэсам галасавання і падлікам галасоў.

Перад выбарамі, а таксама ў час іх правядзення дзяржапарат праводзіў шырокую кампанію запалохвання апазіцыі. Кампанія ўключала ў сябе множныя затрыманні незалежных і апазіцыйных актывістаў, палітыкаў і журналістаў, а таксама забарону на правядзенне дэманстрацыі 25 сакавіка 2018 года з нагоды стагоддзя абвяшчэння незалежнасці Беларусі.

19 красавіка ў Страсбургу Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі. Ад імя групы Еўрапейскіх Кансерватараў і рэфарматараў слова ўзяла еўрадэпутатка ад партыі «Права і Справядлівасць», суаўтарка рэзалюцыі Ганна Фатыга.

«Цяжкая геапалітычная сітуацыя Беларусі не можа служыць апраўданнем для выкарыстання сілы і адкрытага запалохвання грамадства. Прыкладам такіх дзеянняў з'яўляецца нядаўняе адключэнне доступу да інтэрнэт-сайту «Хартыя-97», - сказала кіраўніца камітэта Еўрапейскага Парламенту ў бяспецы і абароне.

Ганна Фатыга таксама падкрэсліла, што не можа быць апраўдання «для стварэння наўпроставай ваеннай пагрозы суседзям Беларусі, што было мэтай вайсковых вучэнняў «Захад-2017».

Кіраўніца камітэта Еўрапейскага Парламенту ў бяспецы і абароне таксама адзначыла, што Астравецкая атамная электрастанцыя ўяўляе сабой сур'ёзную пагрозу навакольнаму асяроддзю не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах.

У рэзалюцыі ЕП, суаўтаркай якой з'яўляецца Ганна Фатыга, еўрадэпутаты заступіліся за заблакаваны рэжымам Лукашэнкі папулярны незалежны інтэрнэт-рэсурс «Хартыя-97», запатрабавалі, каб беларускія ўлады неадкладна і безумоўна знялі блакаванне. Еўрапейскі парламент заклікаў Еўрапейскую службу замежных спраў і Еўракамісію надаваць прыярытэтную ўвагу бяспецы АЭС у Астраўцы, і каб прагрэс у дачыненнях ЕЗ-Беларусь залежаў ад большай адкрытасці і больш актыўнага супрацоўніцтва, а таксама ад поўнага захавання ў Беларусі прынцыпаў дэмакратыі і прававой дзяржавы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках