18 снежня 2024, Серада, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАЖ: Блакаванне «Хартыі-97» парушае правы беларусаў

3
БАЖ: Блакаванне «Хартыі-97» парушае правы беларусаў

Менскі гарадскі суд адмовіў у скарзе ў сувязі з блакаваннем незалежнага сайта.

Менскі гарадскі суд адмовіў віцебскаму праваабаронцу Паўлу Левінаву ў задавальненні ягонай скаргі на пастанову суда Цэнтральнага раёна, які не стаў разглядаць скаргу на Міністэрства інфармацыі ў сувязі з блакаваннем «Хартыі-97», паведамляе сайт baj.by.

У студзені Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ беларускіх чытачоў да самога чытанага незалежнага сайта. Разам з тым міністэрства нават не патлумачыла, якія прэтэнзіі і да якіх матэрыялаў сталі падставай для блакавання.

Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў мяркуе, што сваёй пастановай улады парушылі ягонае права на атрыманне інфармацыі. Менавіта таму сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў накіраваў скаргу на пастанову Міністэрства інфармацыі ў суд. 8 лютага суд Цэнтральнага раёна Менска адмовіў Левінаву ў распачынанні справы ў сувязі з нібыта не падведамнасці справы суду.

У чацвер, 29 сакавіка Менскі гарадскі суд разглядаў скаргу на гэтую пастанову. Віцебскі праваабаронца яшчэ раз патлумачыў цяпер ужо вышэйшаму суду свае довады. Да разгляду справы далучылася і Беларуская асацыяцыя журналістаў, прадстаўнік якой выказаў меркаванне грамадскасці. Пазіцыя арганізацыі ў гэтай справе адназначная: дзяржаўны орган абмежаваў права грамадзяніна на атрыманне інфармацыі з сайта Charter97.org, таму грамадзянін павінен мець права абскардзіць гэтую пастанову.

Аднак ні довады Паўла Левінава, ні пазіцыя ГА «Беларускай асацыяцыя журналістаў» не былі пачутыя - суд адмовіў у задавальненні скаргі.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках