Відэафакт: Кіроўца аўтобуса ў Берасці аблаяў міліцыянта
39- 2.04.2018, 10:32
- 33,412

Міліцыянт перацяў аўтобусу дарогу.
У інтэрнэце з'явілася відэа канфлікту паміж двума кіроўцамі на прыпынку «Мікрараён Паўднёвы» на вуліцы Сяброўскай у Берасці, паведамляе сайт brestcity.by.
Аўтобус спыніўся на прыпынку грамадскага транспарту, але яго падпёр міліцыянт на сваім аўтамабілі, які надумаў нешта купіць у кіёску. Кіроўца аўтобуса стаў гучна выказваць сваю незадаволенасць.
Асцярожна, нецэнзурная лексіка!