18 снежня 2024, Серада, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці з'явіліся дзясяткі банэраў «Свабоду Хартыі-97!»

1
У Берасці з'явіліся дзясяткі банэраў «Свабоду Хартыі-97!»

Акцыю правялі ў абарону свабоды слова ў Беларусі і Расеі.

Берасце чарговым разам запатрабавала разблакаваць «Хартыю-97».

У людных месцах горада з'явіліся расцяжкі і ўлёткі з надпісам «Свабоду Хартыі-97!».

Жыхарка Берасця ў каментары «Радыё Рацыя» назвала гэта агульным стаўленнем да ціску на незалежную прэсу і журналістаў як у Беларусі, так і ў Расеі:

«Кожная дыктатура, кожны дыктатар баіцца свабоднага слова. Мы бачым гэта на прыкладзе Беларусі, дзе блакуюцца незалежныя сайты, дзе пераследуюцца журналісты, блогеры. Апошнім часам мы бачым гэта ў Расеі, дзе разгарнулася сапраўдная вайна супраць сацыяльных сетак. Таму абавязак грамадзян супрацьстаяць гэтаму, не даваць задушыць вольнае слова».

Са слоў берасцейкі, трэба, каб кожны грамадзянін Беларусі, хто разумее каштоўнасць свабоднага слова, супрацьстаяў гэтаму і рабіў усё, што можа, у кірунку абароны свабоды незалежных мас-медый.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна, і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках