18 снежня 2024, Серада, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ворагі інтэрнэту стварылі «Грамадскую раду развіцця лічбавай эканомікі»

24
Ворагі інтэрнэту стварылі «Грамадскую раду развіцця лічбавай эканомікі»

У Раду ўвайшлі начальнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка і сын дыктатара Віктар Лукашэнка.

У Беларусі створаная «Рада развіцця лічбавай эканомікі». Гэта прадугледжана пастановай Рады міністра ад 28 лютага 2018 г. №167, паведамляе прэс-служба ўрада.

Рада будзе каардынаваць дзейнасць рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы лічбавай трансфармацыі эканомікі і развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Сярод задач Рады таксама рэалізацыя інвестпраектаў і праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў галіне ІКТ і міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы лічбавай эканомікі.

Пастановай таксама зацверджаны склад рады. Яе ўзначалілі прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў і яго першы намеснік Васіль Мацюшэўскі. Сябрамі рады таксама сталі памочнікі кіраўніка ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Віктар Лукашэнка, начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры дыктатары Андрэй Паўлючэнка, старшыня рады дырэктараў кампаніі «ЭПАМ Сістэмз» Аркадзь Добкін, адвакат Дзяніс Алейнікаў, бізнэсовец Дзмітрый Гурскі, дырэктар кампаніі «Лайт Вел Арганізэйшн» Алег Кандраценка, кіраўнік «Майкрасофт Софтвер Бел» Антон Мякішаў і іншыя.

Арганізацыйнае і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці рады ажыццяўляецца Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі.

Нагадаем, 24 студзеня ў Беларусі быў заблакаваны найбуйнейшы незалежны сайт Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Адзначым, на Захадзе ўсё часцей сталі гучаць заклікі да ўвядзення санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў і лукашэнкаўскага Парку высокіх тэхналогій у сувязі з блакаваннем незалежнага сайта «Хартыя-97».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках