Максіма Вінярскага арыштавалі на 10 дзён
6- 21.03.2018, 18:02
- 49,064
Каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» арыштавалі за акцыю ў падтрымку «Хартыі-97».
Сёння ў Менску затрымалі лідараў БНК: кіраўніка руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка і каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага.
Максім Вінярскі быў дастаўлены ў Першамайскі РАУС Менска.
Каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» арыштавалі на 10 дзён за ўдзел у акцыі ў падтрымку заблакаванага ў Беларусі сайта «Хартыя-97».