19 снежня 2024, Чацвер, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва Google і Facebook могуць паўплываць на беларускі ўрад

5
Кіраўніцтва Google і Facebook могуць паўплываць на беларускі ўрад
Кэтрын Фітцпатрык

Які бізнэс з Беларуссю пасля блакавання вядучага навінавага сайта?

Пра гэта заявіла вядомая амерыканская праваабаронца, блогерка, журналістка, перакладчыца, сяброўка Беларусі Кэтрын Фітцпатрык, каментуючы блакаванне сайта Charter97.org.

- Я даўні прыхільнік «Хартыі» і ведаю наколькі важная роля гэтага сайта ў распаўсюдзе незалежнай інфармацыі ў Беларусі, у рэгіёне і ва ўсім свеце. Цяпер «Хартыя» зазнае нападкі, рэжым Лукашэнкі яе блакуе. Гэта як ордэн пашаны, які азначае, што яны робяць тое, што трэба.

Трэба патрабаваць ад рэжыму Лукашэнкі неадкладнага скасавання блакавання сайту. Важна таксама капіяваць і распаўсюджваць інфармацыю з сайта тым, хто чытае яго за межамі Беларусі.

Толькі салідарнасць людзей у рэальным свеце дапаможа змагацца з ворагамі інтэрнэту. Трэба дзейнічаць: у акцыях пратэсту, прыцягваць увагу органаў ААН. Патрэбная рэакцыя бізнэсоўцаў, асабліва тых, хто хоча весці бізнэс з Беларуссю. Інтэрнэт жыццёва патрэбны для бізнэсу. А як можна весці бізнэс з краінай, калі ў ёй закрываюць вядучы навінавы сайт?

Я думаю, што кіраўніцтва Google і Facebook, якія маюць усе большы ўплыў на сусветную палітыку, павінны не толькі з хваляваннем замяраць і дакументаваць блакаванні, але і рабіць захады, каб іх не было. Беларусь жа хоча, каб Google працаваў у краіне ці супрацоўнічаў з ёй. У Google ёсць магчымасць паўплываць на сітуацыю. Сусветныя кампаніі тыпу Google або Facebook павінны сказаць: хочаце жыць нармальным жыццём, хочаце, каб вас паважалі - не блакуйце незалежныя медыі.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках