Падзенне курсаў крыптавалют адбілася і на нашай Айчыне
6- Яўген Ліпковіч
- 7.02.2018, 15:05
- 28,685
Адчуваецца шчырая трывога і боль за краіну.
«Падзенне асноўных сусветных індэксаў і курсаў крыптавалют адбілася і на нашай Айчыне: учора кіраўнік дзяржавы адправіў у адстаўку кіраўнікоў шэрагу дзяржаўных СМІ. За прыгожай фразай «Давыдзька, Якубовіч і Казіятка - людзі годныя...» адчуваецца шчырая трывога і боль за краіну.
Некаторыя сцвярджаюць, што Лукашэнка доўгі час баяўся здымаць гэтых кіраўнікоў, бо меркаваў, што затаіўшы крыўду, яны пойдуць працаваць на «Хартыю-97». Але знойдзенае элегантнае развязанне ў блакаванні беспрэцэдэнтнага падбухторшчыцкага рэсурсу, абвясціць яго дзейнасць пагрозай для нацыянальнай бяспекі. Гэта развязала рукі, а далейшае падзенне біткойна падштурхнула сітуацыю, якая і так рухалася ў правільным кірунку», - напісаў у Фэйсбуку блогер Яўген Ліпковіч.